Ядвіга Анжуйская
Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (1384—1399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)
Ядвіга Анжуйская па-польску: Jadwiga Andegaweńska | |
З Божай ласкі каралева Польшчы, пані і спадкаемца зямлі кракаўскіх, сандамірскай, серадзкай, ленчыцкай, куяўская і паморскай | |
---|---|
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі | |
Каралева Польшчы | |
16 кастрычніка 1384 — 18 лютага 1399 | |
Папярэднік | Людвік I Вялікі |
Наступнік | Ягайла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 3 кастрычніка 1373, Буда |
Памерла | 17 ліпеня 1399, Кракаў |
Пахаваная | Вавэльскі сабор, Кракаў |
Нашчадкі | не было |
Дынастыя | Анжу-Сіцылійскі дом |
Муж | Ягайла |
Бацька | Людвік I Вялікі |
Маці | Лізавета Босьніяцкая |
Дачка караля вугорскага і польскага Людовіка І Вялікага і Лізаветы Босьніяцкай. На каралеўскі сталец абраная пасьля сьмерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясьцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.
У 1397 фундавала ў Праскім унівэрсытэце асобны калегіюм для студэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»)[1]. У тастамэнце запісала ўласныя сродкі на аднаўленьне Кракаўскай акадэміі.
Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як сьвятая. Урэшце культ быў зацьверджаны: Ядвіга была бэатыфікавана Каталіцкім Касьцёлам ў 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ioannis Dlugossi Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber 10, 1370—1405, Warszawa, 1985, s. 222.
Папярэднік Людвік I Вялікі |
Кароль польскі 1384—1399 |
Наступнік Ягайла |