Анатоль Майсеня
Анатоль Ёсіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітоляг.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясьвіскага раёну ў сям’і настаўнікоў. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў і асьпірантуру Інстытута філязофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філязофскіх навукаў[1]. Працаваў камэнтатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграмаў ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».
З кастрычніка 1992 году — прэзыдэнт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балятаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 скліканьня.
АўтакатастрофаРэдагаваць
12 лістапада 1996 году па дарозе з канфэрэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільнае здарэньне на шашы Берасьце — Менск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай вэрсіі сьледзтва, Майсеня «ня справіўся з кіраваньнем» аўтамабілям і зрабіўся віноўнікам дарожна-транспартнага здарэньня.
Паводле неафіцыйнай вэрсіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтаю забойства Майсені. У прыватнасьці, як забойства абазначыў сьмерць Майсені тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка[2]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізаванае беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанэнта напярэдадні рэфэрэндума 1996 году.
У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасьмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Погибшему журналисту Анатолию Майсене исполнилось бы 50 лет(рас.)
- Мікола Раманоўскі. «Страна несбывшихся надежд» Анатоля Майсені
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- ^ Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
- ^ http://www.ciwr.org/article/2002/10/21_sn.html
Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі | |
---|---|
1996: Анатоль Майсеня 1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі 2000: Зьміцер Завадзкі 2004: Вераніка Чаркасава 2005: Васіль Гроднікаў 2010: Алег Бябенін 2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў 2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр 2023: Мікалай Клімовіч Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021) |