Васіль Гроднікаў (13 студзеня 193817 кастрычніка 2005) — беларускі журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

Васіль Гроднікаў
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 13 студзеня 1938
Месца нараджэньня в. Старая Алешня, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР
Дата сьмерці 17 кастрычніка 2005
Месца сьмерці Заслаўе, Менскі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Месца пахаваньня
Занятак журналіст

Дзейнасьць

рэдагаваць

Васіль Гроднікаў пісаў у «Народнай Волі» матэрыялы на палітычныя і сацыяльныя тэмы. Зьяўляўся ляўрэатам прэміі імя Анатоля Майсені.

Абставіны сьмерці

рэдагаваць

18 кастрычніка 2005 году а 10 гадзінаў раніцы Васіль Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй прыватнай хаце, братам Міколам. На галаве загінулага была запечаная кроў, крывавыя плямы былі таксама на сьценах і зламаным зэдлічку. У паведамленьні судова-мэдыцынскага экспэрта пракуратуры было адзначана, што журналіст памёр у выніку «кантакту з тупым прадметам». На наступны дзень Мікола Гроднікаў заявіў, што яго брат, які дагэтуль ужо перажыў адзін замах у студзені 2005 году, быў забіты праз сваю працу.

Між тым, Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася пачынаць крымінальную справу па факце сьмерці журналіста й заявіла, што ён памёр «негвалтоўнай сьмерцю ад бытавой траўмы».

Журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязанае зь яго тагачаснаю працаю над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчна «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС. Васіль Гроднікаў плянаваў у бліжэйшы час прыехаць у гэты горад на некалькі дзён, каб сабраць матэрыял для новага артыкула.

Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць