Алана Гебрэмарыям
Алана Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997) — беларуская грамадзкая дзяячка й палітык, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Алана Тадэгэ Гебрэмарыям | |
па-беларуску: Алана Гебрэмарыям | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася: |
7 сакавіка 1997 |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 2019 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, атрымала спэцыяльнасьць дантыста[1].
Актывістка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і ініцыятывы «Моладзевы блёк». Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
У 2019 годзе была кандыдатам на сфальсыфікаваных выбарах у дэпутаты ПП НС Беларусі[1] па Грушаўскай выбарчай акрузе № 98[2]. Пераможцай на гэтай акрузе была абвешчаная Людміла Макарына-Кібак.
Палітычны перасьлед
рэдагавацьПасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ўвайшла ў Каардынацыйную раду й стала прадстаўніцай Сьвятланы Ціханоўскай па справах моладзі.
Затрыманая 12 лістапада 2020 году ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[3].
Сумеснаю заяваю пятнаццаці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, ад 18 лістапада 2020 году была прызнана палітычнай зьняволенаю[4][5]. 7 сьнежня шэфства над палітвязьнем узяла Катарына Барлі(uk), дэпутатка Эўрапейскага парлямэнту[6][7].
Утрымлівалася ў СІЗА № 1 Менска («Валадарцы»)[8].
16 сакавіка 2021 году супраць Гебрэмарыям былі выстаўленыя першыя абвінавачаньні ў датычнасьці да арганізацыі масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году[9].
16 ліпеня 2021 году суд Савецкага раёну Менску (судзьдзя – Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу 17 сьнежня 2020 году за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліко, Раман Чабатароў) разам з іншымі фігуратамі справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be) асудзіў яе на два гады й шэсць месяцаў пазбаўленьня волі[10].
Асабістае жыццё
рэдагавацьНя замужам. Бацька — ураджэнец Этыёпіі.
Спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая — Вясна (цэнтар), 02.12.2020
- ^ «Сустрэчы з выбарнікамі — убогі фармат». На сустрэчу з 22-гадовай кандыдаткай прыйшлі 3 чалавекі — Радыё Свабода, 12.11.2019
- ^ Алана Гебрэмарыям — palitviazni.info
- ^ Белорусский хельсинский комитет (2020-11-18) Заявление протеста против наступления на ЗБС. Беларускі Хэльсынскі камітэт. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
- ^ Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў — Вясна (цэнтар), 18.11.2020
- ^ Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-12-07). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-01-23 г.
- ^ Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў (бел.). Вясна. Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
- ^ Алану Гебрэмарыям узялі пад варту на два месяцы — Радыё Рацыя, лістапад 2020 г.
- ^ «Арганізоўвалі маршы студэнтаў». Следчы камітэт назваў імёны тых, хто праходзіць у «студэнцкай справе» — Белсат, 16.03.2021
- ^ Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады (бел.). Вясна (2021-07-16). Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-27 г.