Страхаваньне
Страхава́ньне, убесьпячэньне — сыстэма эканамічных адносінаў, якая ўключае ўтварэньне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстаньне (разьмеркаваньне і пераразьмеркаваньне) для пераадоленьня і кампэнсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчасьлівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавое кампэнсацыі і страхавых сум.
Удзельнікі працэсу страхаваньня
рэдагавацьУ страхаваньні абавязковая наяўнасьць двух бакоў:
- адмысловае арганізацыі, што займаецца стварэньнем і выкарыстаньнем адпаведнага фонду — страхоўшчыка
- юрыдычных і фізычных асобаў, што ўносяць у фонд усталяваныя плацяжы — страхавальнікаў.
Узаемныя абавязальніцтвы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэглямэнтуюцца дамоваю страхаваньня ў адпаведнасьці з умовамі страхаваньня. Удзельнікамі страхавых адносінаў могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бэнэфіцыяр — асоба, прызначаная для атрыманьня страхавое кампэнсацыі.
Клясыфікацыя
рэдагаваць- маёмаснае страхаваньне: аб'ектам страхаваньня суць матар'яльныя каштоўнасьці
- асабістае страхаваньне: аснова эканамічных адносінаў — падзеі ў жыцьці фізычных асобаў
- страхаваньне адказнасьці: прадмет — абавязальніцтвы страхавальніка па кампэнсацыі шкоды трэцім асобам.
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхаваньня.
Па тэрміне дамова страхаваньня можа быць
- бестэрміновай (пажыцьцёвай)
- часовай:
- кароткатэрміновай (ад некалькіх месяцаў да году)
- доўгатэрміновай (ад 1 да 5 гадоў)
- і іншыя
Глядзіце таксама
рэдагавацьСтрахаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мікраэканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |