Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт
Мазы́рскі дзяржа́ўны пэдагагі́чны ўнівэрсытэ́т імя І. П. Шамя́кіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласьць, Беларусь). Заснаваны ў 1944 годзе, як Мазырскі настаўніцкі інстытут. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі пэдагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзыдэнта было прысвоена імя народнага пісьменьніка Беларусі Івана Шамякіна.
Мазырскі ўнівэрсытэт | |
Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Івана Шамякіна | |
па-лацінску: Mazyrski dziaržaŭny pedahahičny ŭniversytet imia Ivana Šamiakina | |
Заснаваны | 15 сакавіка 1944 (80 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Валянцін Валетаў |
Факультэтаў | 9 |
Колькасьць студэнтаў | 8392 (2007) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Мазыр |
Вобласьць | Гомельская |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Мазырскі настаўніцкі інстытут (да 1952 г.), Мазырскі пэдагагічны інстытут (да 1964), Мазырскі пэдагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (да 2002), Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (да 2006). |
Вэб-сайт | www.mspu.by |
У складзе МДПУ 9 факультэтаў:
- біялягічны
- давузаўскай падрыхтоўкі
- дашкольнай і пачатковай адукацыі
- інжынэрна-пэдагагічны
- замежных моваў
- тэхналёгіі
- фізыка-матэматычны
- фізычнай культуры
- філялягічны
Унівэрсытэт рыхтуе спэцыялістаў па 15 спэцыяльнасьцях, 6 напрамках, 2 спэцыялізацыях і 16 дадатковым спэцыяльнасьцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага году ва ўнівэрсытэце навучалася 8392 студэнта (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучаньня).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра вышэйшую навучальную ўстанову. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |