Тасманава мора
мора Ціхага акіяну
Тасманава мора (па-ангельску: Tasman Sea) — водная прастора, якая падзяляе Аўстралію і Новую Зэляндыю, адлегласьць паміж якімі дасягае прыблізна 2000 кілямэтраў. Максымальная глыбіня ў паніжэньні — Усходне-Аўстралійскай катлавіне, складае прыкладна 5200 мэтраў. Тасманава мора разьмешчана ў паўднёва-заходняй часткі Ціхага акіяна. Мора носіць імя галяндзкага мараплаўца Абэля Тасмана, першага эўрапейца, які дасягнуў Тасманіі і Новай Зэляндыі. Пасьля ангельскі мараплавец Джэймз Кук больш падрабязна дасьледаваў Тасманава мора ў 1770-х гадах у часе сваёй першай кругасьветнай экспэдыцыі.