Эль Ні́ньнё (па-гішпанску: El Niño) — анамалія надвор’я, утвараецца калі пасаты, якія веюць над экватарам, зьмяняюць свой кірунак ці сьціхаюць. Разам зь вятрамі зьмяняюцца марскія цячэньні і тэмпэратура вады ў азначаных раёнах. Вятры, якія спачатку гналі ўзьнікшыя над Ціхім акіянам навальнічныя хмары ў кірунку Аўстраліі і Інданэзіі, зьмяняюць кірунак і нясуць іх на Паўднёвую Амэрыку, выклікаючы інтэнсіўныя ападкі ў Андах. Але ў гэты час у Андах і без таго пачынаецца сэзон дажджоў, але ападкі, выкліканыя эфэктам Эль Ніньнё, катастрафічна вялікія, пачынаюць павадкі і апоўзьні. У дадатак узьнімаецца тэмпэратура паветра, што правакуе раставаньне вечных сьнягоў і лядоўняў (калі працэс не спыніцца, большасьць лядоўняў на тэрыторыі Пэру і Балівіі зьнікне да канца стагодзьдзя), выклікаючы выкід дадатковай вады ў рэкі на працягу ўсяго году. У зьмененым стане цёплае і сухое паветра знаходзіцца над Аўстраліяй, выклікаючы больш працяглыя засухі, чым заўсёды.

Мапа, якая паказвае ўзьдзеяньне Эль Ніньнё на рэгіён Ціхага акіяну

Гэтая зьява зьяўленьня нязвыкла цёплых масаў вады ў некаторых рэгіёнах Ціхага акіяну. Эль Ніньнё падаграе ваду паверхні ўсходняй часткі Ціхага акіяна, што здараецца нерэгулярна, у інтэрвале ад дзьвюх да сямі гадоў, і цягнецца ад году да дзьвюх. Уздоўж заходняга ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі ветры, якія веюць з поўдня, спрыяюць даплыву халодных, багатых плянктонам водаў. Разам зь імі зьяўляецца вялікая колькасьць рыбаў. Гэта спрыяе павялічэньню колькасьці марскіх птушак, адыходы жыцьцядзейнасьці якіх утвараюць высакаякаснае ўгнаеньне «гуана». Пад канец году плыньню прыносіцца больш цёплая вада трапічнага паходжаньня. Здараецца гэта падчас Калядаў, што дало назву Эль Ніньнё. Звычайна пацяпленьне вады цягнецца некалькі тыдняў ці крыху больш за месяц, пасьля чаго ўсё вяртаецца да нормы. Але калі Эль Ніньнё цягнецца некалькі месяцаў, гэта значна ўзьнімае тэмпэратуру вады, а эканамічныя страты могуць быць катастрафічнымі. Гаспадарка Пэру, якая ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства, вельмі востра рэагуе на працяглае Эль Ніньнё. Выяўлена таксама сувязь Эль Ніньнё са сьнежнымі зімамі ў ЗША і сухімі, больш цёплымі летамі ў Паўднёвай Амэрыцы і Эўропе, а таксама з засухамі ў Афрыцы. Падчас аднаго з атакаў Эль Ніньнё заходняя частка ЗША была залітая дажджамі, у той час як Азія і Аўстралія цярпелі ад засухі.

Назвай El Niño (па-гішпанску — хлопец, дзіця) пэруанскія рыбакі назвалі моцныя вятры і марскія цячэньні, якія яны заўважылі падчас Калядаў. Назва адносіцца да хлопчыка Ісуса.

Узьдзеяньне на рэгіёны

рэдагаваць
 
Мапа ўздзеяньняў Эль Ніньнё на розныя рэгіёны

Паўднёвая Амэрыка

рэдагаваць

Цёплая плынь Эль Ніньнё стварае павышаную колькасьць ападкаў па ўсёй усходне-цэнтральнай і ўсходняй частцы Ціхага акіяну. Больш за ўсё наступствы Эль Ніньнё назіраюцца ў Паўднёвай Амэрыцы чым у Паўночнай Амэрыцы. Эль Ніньнё зьвязаны зь цёплымі і вельмі вільготнымі месяцамі ў красавіку—кастрычніку ля берагоў паўночнай часткі Пэру і Эквадору, дзе назіраюцца ў гэты час моцныя паводкі[1]. Мясцовая рыбная прамысловасьць, якая вядзецца ўздоўж берагавой лініі, можа сур’ёзна пацярпець падчас гэтых зьяваў.

Паўднёвая Бразылія і паўночная Аргентына таксама адчуваюць на сябе эфэкты Эль Ніньнё. У гэтых рэгіёнах гэтак жа надвор’е становіцца больш вільготным, чым у звычайных умовах, але, галоўным чынам, гэта здараецца на працягу вясны і напачатку лета. Цэнтральныя рэгіёны Чылі, дзякуючы Эль Ніньнё, маюць больш мяккую зіму зь вялікай колькасьцю ападкаў, а пэруанска-балівійскае плято Альтыпляна часам падвяргаецца незвычайным сьнегападам падчас зімы. Сухое і гарачае надвор’е назіраецца ў некаторых частках басэйна ракі Амазонкі, у Калюмбіі і Цэнтральнай Амэрыкі.

Паўночная Амэрыка

рэдагаваць

Зімы, дзякуючы ўзьдзеяньню Эль Ніньнё, зьяўляюцца больш цёплымі і сухімі чым у сярэднім на Паўночным-Захадзе, на поўначы Сярэдняга Захаду, і поўначы блізкаўсходніх рэгіёнаў ЗША, таму для гэтых абласьцей сьнегапады зьяўляюцца рэдкімі зьявамі. Між тым, значна больш вільготныя зімы назіраюцца на паўночным захадзе Мэксыкі і паўднёвым-захадзе Злучаных Штатаў, у тым ліку цэнтральнай і паўднёвай Каліфорніі.

  1. ^ Atmospheric Consequences of El Niño. University of Illinois

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эль Ніньнёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў