Студэнцкае этнаграфічнае таварыства

беларускае грамадзкае аб’яднаньне

Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) — моладзевае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ўлетку 1995 году. Пасьля перапынку аднавіла дзейнасьць у жніўні 1998 году. Дзяржаўны ўлік атрымала ў 2002 годзе. Рада таварыства дзейнічае ў Менску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Горадні, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы. Са сьнежня 2013 году мае акрэдытацыю пры ЮНЭСКО ў якасьці экспэрта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне[1].

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Абрэвіятура СЭТ
Дата ўтварэньня 1995 (29 гадоў таму)
Тып Моладзевае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Менск, вул. К.Чорнага, д. 32
Месцазнаходжаньне Беларусь
Дзейнічае ў рэгіёнах Віцебск, Горадня, Магілёў
Старшыня Ганна Сілівончык
Кіроўны орган Рада
Сайт set.ethno.by

Мэты дзейнасьці

рэдагаваць

Асноўныя мэты дзейнасьці:

  • захаваньне, разьвіцьцё і забесьпячэньне пераемнасьці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі;
  • захаваньне і аднаўленьне натуральнага асяродзьдзя існаваньня традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ляндшафту.

Кірункі працы

рэдагаваць

Кірункі працы СЭТ:

  • правядзеньне этнаграфічных экспэдыцыяў;
  • правядзеньне традыцыйных сьвятаў і абрадаў, удзел у сьвятах, якія адбываюцца ў аўтэнтычных асяродках;
  • правядзеньне летнікаў, гурткоў, майстар-клясаў па народных рамёствах;
  • навучаньне традыцыйным сьпевам і танцам;
  • правядзеньне мастацкіх выставак і фэстываляў;
  • выданьне фальклёрных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданьняў і кампакт-дыскаў;
  • правядзеньне творчых сустрэчаў, лекцыяў, сэмінараў, стварэньне вучэбна-мэтадычнай літаратуры;
  • правядзеньне акцыяў экалягічнага характару, ахова ляндшафтных і архітэктурных помнікаў;
  • папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ;
  • удзел у міжнародных фэстывалях, сьвятах, летніх школах.

Этнаграфічныя экспэдыцыі

рэдагаваць

За час існаваньня РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспэдыцыяў у розныя раёны Беларусі[2] , стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклёрна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзінаў аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фатаздымкаў[3].

  • Лепель-1998
  • Усьвяты-1999
  • Сянно-2000
  • Крупкі-2001
  • Себеж-2002
  • Гарадок-2003
  • Барысаў-2004
  • Лёзна-2005
  • Ушачы-2006
  • Старыя Дарогі-2007
  • Сураж-2007
  • Латгалія-2007
  • Дрыбін-2008
  • Чашнікі-2008
  • Каленкавічы-2009
  • Сянно-2009
  • Сьветлагорск-2010
  • Клімавічы-2010
  • Клічаў-2011
  • Дзятлава-2012
  • Докшыцы-2012
  • Горкі-2013
  • Вялейка-2014
  • Масты-2014
  • Чавусы-2014

Докшыцы-2012

рэдагаваць

Асноўнай тэрыторыяй экспэдыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама дасьледваліся памежныя часткі Вялейскага і Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

Асноўныя працы вяліся па зборы фальклёрнага матэрыялу і зьвестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя зьвесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата зьвестак з паўночна-заходніх вёсак Вялейскага раёну — Даўгінаўскага краю[4].

Горкі-2013

рэдагаваць

5—23 жніўня 2013 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласьці. Падчас экспэдыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі дасьледваньне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фатаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў[5].

Экспэдыцыяй была ахопленая большая частка Горацкага раёну. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае дасьледваньне памежных тэрыторыяў Красьнянскага раёну Смаленскай вобласьці (Расея). У Расеі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Красьнянскага раёну[6].

З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Вялейскім раёне (Менская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7] З 4 па 24 жніўня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Мастоўскім і Шчучынскім раёнах (Гарадзенская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7]

Партнэры

рэдагаваць

РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» супрацоўнічае з рознымі навукова-дасьледчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асьветніцкім цэнтрам БДПУ імя М. Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музэем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклёрнымі калектывамі Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Эстоніі, Швэцыі.

Ганаровыя сябры СЭТ

рэдагаваць
  1. ^ Ларыса Цімошык. Багацце бывае нематэрыяльным — засьведчана экспэртамі СЭТ // Ігуменскі тракт. — 28 сьнежня 2013. — № 43 (58). — С. 3.
  2. ^ Алена Ляшкевіч. Ініцыятыўныя экспэдыцыі // Культура : газэта. — 21 верасьня 2013. — № 38 (1112).
  3. ^ БелаПАН. Пры ЮНЭСКА ўпершыню акрэдытавалі грамадзкую арганізацыю зь Беларусі // Тэлеканал «Белсат», 24 сьнежня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
  4. ^ Этнаграфічная экспэдыцыя закранула Вялейскі раён // Вялейка.info, 30 жніўня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
  5. ^ Антон Валадзько. Этнографы прапануюць адрадзіць традыцыйны для Горацкага раёна вясельны абрад // Горкі.info, 16 верасьня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
  6. ^ Студэнцкае этнаграфічнае таварыства пабывала на Смаленшчыне // Беларуская Смаленшчына, 5 верасьня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
  7. ^ а б http://by-ethno.livejournal.com/346215.html

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць