Зінаіда Мажэйка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мажэйка.
Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка (6 сьнежня 1933; Ворша, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 8 сакавіка 2014; Менск, цяпер Беларусь[1]) — беларуская этнамузыказнаўца. Доктар мастацтвазнаўства (1992). Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1987). Уваходзіць у сьпіс 200 найбольш вядомых жанчын-інтэлектуалаў сьвету[2].
Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка | |
Дата нараджэньня | 6 сьнежня 1933 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ворша, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 8 сакавіка 2014 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя (1961) |
Занятак | навукоўца, прафэсарка ўнівэрсытэту, музыказнаўца |
Навуковая сфэра | этнамузыкалёгія, фальклярыстыка, аўдыёвізуальная антрапалёгія |
Месца працы | Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАНБ |
Вядомая як | этнамузыколяг |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] (1992) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994) |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1961 годзе скончыла Беларускую кансэрваторыю. 3 1962 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Працавала ў галіне тэарэтычнай этнамузыкалёгіі і практычнай фальклярыстыкі.
Асноўныя дасьледаваньні прысьвечаныя сыстэмнай тыпалёгіі беларускага песеннага фальклёру, яго арэальным і сацыялягічным аспэктам.
Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грамплястынкі, у тым ліку „Музычны фальклёр Беларускага Палесься“ (Гран-пры ЮНЭСКА 1988 г.), распрацоўвала праграмы аўдыёвізуальнай антрапалёгіі (сцэнары да 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).
Фільмаграфія
рэдагавацьБыла сцэнарысткай і палявой рэжысэркай дакумэнтальных музычна-антрапалягічных кінафільмаў:
- „Палескія калядкі“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1972)
- „Голоса веков“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1979)
- „Память столетий“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1982)
- „Крывыя вечары“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1993)
- „Рух зямлі“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1999)
Асноўныя працы
рэдагаваць- Песенная культура Беларускага Палесься (1971)
- Песьні беларускага Паазер’я (1981)
- Каляндарна-песенная культура Беларусі: Вопыт сыстэмна-тыпалягічнага дасьледаваньня (1985)
- Вясельле: Мелодыі (у суаўт., 1990)
- Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксьце: Да пытаньня параўнальных дасьледаваньняў на ўзроўні песенных сыстэмаў (1998)
- Песьні Беларускага Падняпроўя (у суаўт., 1999)
- Экология традиционной народно-музыкальной культуры (2011)
Літаратура
рэдагаваць- Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 435.
- Филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы» — Список публикаций сотрудников
- Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці. — Мінск: Тэхналогія, 2013. 141 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памерла заснавальніца беларускай этнамузыкалёгіі Зінаіда Мажэйка // Тузін гітоў, 11 сакавіка 2014 г. Праверана 28 красавіка 2014 г.
- ^ Вянок памяці: Зінаіда Мажэйка // Радыё «Свабода», 11 сакавіка 2014 г. Праверана 28 красавіка 2014 г.