Першамайская вуліца (Магілёў)

вуліца ў Магілёве (Беларусь)

Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца Магілёва, ягоная галоўная транспартная магістраль.

Вуліца Першамайская

Гісторыя

рэдагаваць

Фармаваньне вуліцы пачалося ў XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Шклоўскага прадмесьця Новага гораду на поўнач ад цэнтральнага Гандлёвага пляцу (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расейскай імпэрыі — Дняпроўскі праспэкт. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадзкага дзеяча Надзеі Крупскай, жонкі Ўладзімера Леніна.

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў адпаведнасьці з генплянам сацыялістычнай рэканструкцыі гораду 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаваньні з праспэктам Міру створаны новы грамадзкі цэнтар — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасьцініца «Дняпро». У пасьляваенныя гады паводле генпляну 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з крамамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.

У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асьветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэту КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўваньня і крамамі на 1-м паверсе) на скрыжаваньні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, унівэрмаг.

У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасьце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на ўсходнім баках вуліцы.

У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9—12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўваньня, у 1984 годзе побач з гасьцініцай «Дняпро» ўзьведзены 12-павярховы жылы дом.

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Працягласьць 6350 м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы[1].

Забудова

рэдагаваць
 
Будынак былога шляхецкага сходу

Вялікую ролю ў фармаваньні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць разьмешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX ст. — будынкі былога акруговага суду (цяпер музэй), чыгуначнага вакзалу, гарадзкога тэатру, жаночай гімназіі, шляхецкага сходу, мэмарыяльная арка. На вуліцы разьмешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і іншыя.

Няцотны бок

рэдагаваць
 
Дом № 11

Цотны бок

рэдагаваць
 
Кінатэатар «Чырвоная Зорка»
 
Жылы дом № 40/39
  1. ^ Могилёв: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П.Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С.335

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Першамайская вуліца (Магілёў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў