Савушкін прадукт
Каардынаты: 52°6′47″ пн. ш. 23°45′49″ у. д. / 52.11306° пн. ш. 23.76361° у. д.
«Савушкін прадукт»[4] (рас. Савушкин продукт) — найбольшае прыватнае малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў Берасьці ў сьнежні 1976 году ў якасьці дзяржаўнага камбінату.
«Савушкін прадукт» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 30 сьнежня 1976 (47 гадоў таму)[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Берасьце, вул. Янкі Купалы, д. 118 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Машэнскі, Аляксандар Саўчыц |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | ёгурт, кефір, малако, масла, пражанка, сьмятана, спрэд, сыракваша, сыр і тварог |
Абарачэньне | ▼6411,108 млрд рублёў[2] (2015 г.; $394,442 млн)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼13,989 млрд руб (2015 г.; $0,861 млн) |
Чысты прыбытак | ▼1,47 млрд руб (2015 г.; $0,09 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 2720 (2016 г.) |
На 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» выпускала 10 відаў малочных вырабаў — ёгурты, кефір, малако, масла, пражанку, сьмятану, спрэд, сыраквашу, сыры і тварог — пад 6 таварнымі знакамі: «Аптымаль» (ёгурты), «Берасьце-Літоўскае», «Ласкавае лета», «Савачкаў», «Супэркід» (бел. Звышдзіця) і «Тэас» (грэцкія ёгурты)[5]. Таксама пад таварным знакам «Сапраўдны» выраблялі морсы, нэктары і сокі.
У 2017 годзе стаў фігурантам скандалу праз прынцыповую адмову ад ужываньня беларускай мовы на сваёй прадукцыі[6].
Прадстаўніцтвы
рэдагавацьНа 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» мела прадстаўніцтвы ў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі: Пінск (Берасьцейская вобласьць), Віцебск (Бешанковіцкая шаша, д. 44), Горадня (вул. Гаспадарчая, д. 29), Гомель (вул. Магілёўская, д. 7а), Магілёў (вул. Алтайская, д. 22а) і вёска Каралішчавічы (Менскі раён)[7]. За мяжой працавала 18 прадстаўніцтваў у 10 краінах:
- 7 краінах Азіі — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (Дубай), Азэрбайджан (Баку), Армэнія (Ерэван), Казахстан (Актаў, Алматы і Атыраў), Кітай (Ганконг і Чжэнчжоў у правінцыі Хэнань), Сынгапур (Усходняя вобласьць, акруга Бэдок, Прыбярэжны гасьцінец, д. 26) і Ярданія (акруга Даліна архідэяў, Аманская вобласьць);
- 3 краінах Эўропы — Малдова (Кішынёў), Расея (6: Бранск, Калінінград, Масква, Санкт-Пецярбург і Смаленск) і Эстонія (Талін)[8].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ сьнежні 1976 году заснавалі Берасьцейскі малаказавод, які ў 1977 годзе пераўтварылі ў камбінат. У 1979 годзе прадпрыемства перапрацоўвала 560 тонаў малака за содні. У 1994 годзе прадпрыемства прыватызавалі ў выглядзе ААТ. У 2001 годзе малочныя вырабы пачалі выпускаць пад таварным знакам «Савачкаў прадукт». У 2005 годзе ААТ «Берасьцейскі малочны камбінат» зьмяніла назву на «Савачкаў прадукт» і прыдбала сельскую гаспадарку «Олтуш» у Маларыцкім раёне. У 2006 годзе беларускі прадпрымальнік Аляксандар Машэнскі набыў 75% ААТ «Савачкаў прадукт». Рэшта акцыяў засталася ва ўрада Беларусі і 55 калгаспаў, якія пастаўлялі малако на завод. Машэнскі павяліў долю прадпрыемства на расейскім рынку, што зрабіла малаказавод найбольшым вытворцам малочных вырабаў у Беларусі. У 2009 г. да ААТ «Савачкаў прадукт» далучылі малочныя вытворчасьці ў Пінску і Століне (Берасьцейская вобласьць). У 2011 годзе абарачэньне ААТ «Савачкаў прадукт» склала каля $250 млн. Пагатоў 90% экспарту прыпала на Расею[9].
1 ліпеня 2012 году ААТ «Савачкаў прадукт» атрымала дазвол на збыт харчаваньня ў Эўрапейскім Зьвязе пасьля праверак бясьпечнасьці сваіх вырабаў[10]. 13 студзеня 2014 году прадпрыемства зьмяніла назву свайго таварнага знака з «Савачкаў прадукт» на «Савачкаў» (рас. Савушкин)[11]. На травень 2014 году прадпрыемства мела падразьдзяленьні ў 3-х гарадах Берасьцейскай вобласьці — Камянцы, Пінску і Століне — і фэрму ў Маларыцкім раёне. Сукупны аб’ём перапрацоўкі малака складаў 1500 тонаў за содні[1]. У 2015 годзе за мяжу прадалі звыш 60% вырабаў прадпрыемства. Сыравіну перапрацоўвалі закрытым спосабам без кантакту з чалавекам і паветрам. Найбольш працяглы тэрмін захоўваньня (6 месяцаў) мела ўльтрапастэрызаване малако («элітная апрацоўка»), якое награвалі да +137°C[12].
Да сьнежня 2016 году перапрацоўчая магутнасьць ААТ «Савачкаў прадукт» вырасла да 4000 тонаў малака і 2500 тонаў сыроваткі за содні. Штодзень выраблялі 100 тонаў сокаў і 1000 тонаў малочных вырабаў, зь іх 100 тонаў сухой сыроваткі, 70 тонаў сыроў і 25 тонаў масла. Абарачэньне за 2016 год склала 750 млн дэмінаваных рублёў ($375 млн). У 2016 годзе ААТ «Савачкаў прадукт» стала 3-м па велічыні падаткаплатнікам Берасьцейскай вобласьці[13]. Пагатоў продажы за мяжой перавысілі ў 2016 годзе $210 млн[14]. 27 кастрычніка 2017 году абноўлены вэб-сайт ААТ «Савачкаў прадукт» займеў беларускамоўную вэрсію[15].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Аляксандар Саўчыц (з 1998 году)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Уладзімер Сухапар. 75 гадоў з пачатку дзейнасьці ААТ «Савачкаў прадукт», аднаго з буйнешых беларускіх вытворцаў прадукцыі з малака і садавіны // Берасьцейская абласная бібліятэка, 13 траўня 2014 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 руб за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Брэнды году — «Савачкаў прадукт», Дарафеева і Мірны // Эўрарадыё, 24 студзеня 2009 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2009 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Брэнды (прадукты) // ААТ «Савачкаў прадукт», 2018 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Чаму «Савушкін прадукт» прынцыпова ігнаруе правы беларускамоўных спажыўцоў?, Радыё Свабода, 14 чэрвеня 2017 г.
- ^ Прадстаўніцтвы ў Беларусі // ААТ «Савачкаў прадукт», 2018 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Прадстаўніцтвы за мяжой // ААТ «Савачкаў прадукт», 2018 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Ягор Марціновіч. Галоўны малочнік Лукашэнкі // Наша ніва : газэта. — 29 лютага 2012. — № 8 (749). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
- ^ Аляксандар Ванковіч. Кампаніі беларускага бізнэсмэна Аляксандра Машэнскага зь ліпеня атрымалі доступ на малочны рынак Эўрасаюзу // БелаПАН, 9 ліпеня 2012 г. Архіўная копія ад 10 ліпеня 2012 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Марына Носава. Кампанія «Савачкаў прадукт» зьмяніла свой брэнд // БелаПАН, 13 студзеня 2014 г. Архіўная копія ад 13 студзеня 2014 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Вікторыя Патоня, тэлеканал «Беларусь 1». «Савачкаў прадукт» запусьціў сацыяльны праект «Клюб аматараў малака» // Белтэлерадыёкампанія, 29 сакавіка 2016 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Аліса Грыгарчук, Яўгенія Мароз. Юбілей «Савачкава прадукту» (відэа) // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 25 сьнежня 2016 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ Міхаіл Маціеўскі. Лукашэнка ўручыў Ганаровы дзяржаўны сьцяг Беларусі калектыву ААТ «Савачкаў прадукт» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 жніўня 2017 г. Архіўная копія ад 11 жніўня 2017 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
- ^ На новым сайце малочнага кампаніі «Савачкаў прадукт» зьявілася беларуская мова // Тэлеканал «Белсат», 27 кастрычніка 2017 г. Архіўная копія ад 28 кастрычніка 2017 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Адваротная сувязь // ААТ «Савачкаў прадукт», 2018 г. Праверана 26 чэрвеня 2018 г.
- Савачкаў прадукт // Тэлеканал «Белсат», 27 кастрычніка 2017 г. Праверана 26 чэрвеня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |