Разанская вобласьць
Раза́нская во́бласьць (па-расейску: Рязанская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Разань. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Пензенскай, Тамбоўскай, Ліпецкай, Тульскай, Маскоўскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 26 верасьня 1937 году, да гэтага вобласьць уваходзіла ў склад Маскоўскай і Варонескай вобласьці. 12 сакавіка 1958 году была ўзнагароджана ордэнам Леніна, за посьпехі ў разьвіцьці народнай гаспадаркі.
Разанская вобласьць | |
Рязанская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Разань |
Дата ўтварэньня | 26 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Алаг Ковалеў |
Насельніцтва (2010) | 1 154 231[1] (44-е месца) |
Шчыльнасьць | 29,1 чал./км² |
Плошча | 39 605 км² (58-е месца) |
Месцазнаходжаньне Разанскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-RYA |
Тэлефонны код | 4912 |
Код аўтам. нумароў | 62 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьРазанская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі, у паніжэньні паміж Сярэднярускім і Прыволскім ўзвышшамі ў цэнтральнай частцы Рускай раўніны. Працягнулася на 220 кілямэтраў з поўначы на поўдзень і на 259 кілямэтраў з захаду на ўсход. Адлегласьць ад акруговай дарогі Масквы да мяжы вобласьці — 147 км.
Карысныя выкапні
рэдагавацьНа раўніннай поўначы рэгіёну й на ўсходзе ад рэк Мокшы й Цны залягаюць значныя запасы высакаякаснага торфу. Разьведана 1062 радовішчы з агульнымі запасамі ў 222 млн тон.
У нетрах паўднёва-заходняй частцы вобласьці залягаюць плясты бурага вугалю падмаскоўнага вугальнага басэйна. Разьведана 23 радовішчы бурага вугалю з агульнымі запасамі ў 301,6 млн тон. Найбуйнейшыя даступныя запасы знаходзяцца ў Скопінскім раёне. Здабыча вугалю вялася зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя (у 1903 годзе капальні выпрацавалі больш за 144 тыс. тон паліва) і цалкам была спыненая ў 1989 годзе.
Гідраграфія
рэдагавацьБольшая частка рэк належыць да басэйна Волгі.
Гісторыя
рэдагавацьДа прыходу славянаў на тэрыторыі Разанскай вобласьці жылі фінскія плямёны гарадзецкай культуры мурама й мешчэра, чые імёны захаваліся ў такіх тапонімах як то Мяшчэрская нізіна й горад Мурам.
Разаншчына адзін са старажытнарускіх цэнтраў. Пры князі Сьвятаславе яна была ўключана ў склад Расейскага царства, але пасьля ягонай дэзінтэграцыі трапіла пад уладу Чарнігаўскага княства. Затым тут сфармавалася асобнае магутнае Разанскае княства, якое стала першым фарпостам рускіх зямель на шляху татара-манголаў. У 1521 годзе Разанскае княства афіцыйна ўвайшло ў склад Маскоўскай Русі. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Разаншчыны пасяліліся касімаўскія татары, якім была прадастаўлена ўласная аўтаномія: Касімаўскае ханства. У 1708 годзе вобласьць увайшла ў склад Маскоўскай губэрні як асобны павет. Пры Кацярыне II была ўтворана Разанская губэрня. У XIX стагодзьдзі тут была пракладзена чыгунка. Сучасная Разанская вобласьць была створана ў 1937 годзе.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складала 1 154 231 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 29,1 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (89,0%), другой па велічыны нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,8%).
Эканоміка
рэдагавацьПа ўкладу ў СУП рэгіёну на 2005 год (84,8 млрд расейскіх рублёў) вылучаюцца: апрацоўчая вытворчасьць — 22,6%, вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу, вады — 5,9%, аптовы й розьнічны гандаль — 19,7%, сельская гаспадарка — 12,8%, транспарт і сувязь — 12,3%.
Прамысловасьць
рэдагавацьВобласьць зьяўляецца старапрамысловым рэгіёнам са рознымі комплексамі галінаў прамысловасьці. У галіновай структуры прамысловай вытворчасьці вялікая доля прыпадае на машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, значныя долі складаюць нафтаперапрацоўка, электраэнэргетыка, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і харчовая прамысловасьць.
Найважнейшыя галіны — нафтаперапрацоўка й электраэнэргетыка. Асноўнае прадпрыемства рэгіёну — Разанскі НПЗ, які мае магутнасьць ў 15 млн т/год.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Мацьвей Любаўскі (13 жніўня 1860, вёска Вялікія Мажары Разанскай губэрні — 22 лістапада 1936) — расейскі гісторык