Прыволскае ўзвышша
Прыволжскае ўзвышша — узвышша ўздоўж правага берагу Волгі, ад горада Ніжняга Ноўгарада да горада Валгаграда. Вышыня да 375 м (узвышша Жыгулі).
Складзенае мэзазойскімі і палеагенавымі пяскамі, глінами, мэргелямі, крэйдай, апокамі. На поўначы і ў месцах тэктанічных валаў і купалаў выходзяць палеазойскія вапнякі і даляміты. Усходнія і паўночныя схілы Прыволжскага ўзвышша стромкія, заходні схіл спадзісты. Пераважае эразійны рэльеф, ускладнены ўздоўж берагу Волгі апоўзнямі; у шэрагу месцаў разьвіты карст; лесастэпавыя і стэпавыя ландшафты. Тэрыторыя моцна распаханая (асноўныя культуры: пшаніца, кукуруза). Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы і лупняк, фасфарыты, мінэральныя будматэрыялы.