Мацьвей Любаўскі
Мацьвей Кузьміч Любаўскі (13 жніўня 1860, вёска Вялікія Мажары Разанскай губэрні — 22 лістапада 1936) — расейскі гісторык. Акадэмік АН СССР (1929), доктар гістарычных навук (1901), прафэсар (1901).
Мацьвей Кузьміч Любаўскі | |
Матвей Кузьмич Любавский | |
Дата нараджэньня | 1 (13) жніўня 1860 або 1860[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Вялікія Мажары Разанскай губэрні |
Дата сьмерці | 22 лістапада 1936[2] або 1936[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Сябра ў | Акадэмія навук СССР[d] |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковы кіраўнік | Васіль Ключэўскі[d], Уладзімір Гер’е[d] і Ніл Папоў[d] |
Вучні | У. Пічэта, С. Бахрушын, М. Беражкоў |
Узнагароды | |
Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1882). У 1911—1917 рэктар Маскоўскага ўнівэрсытэту.
Аўтар працаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст., каштоўных фактычным матэрыялам: «Абласны падзел і мясцовае кіраваньне Літоўска-Рускай дзяржавы да часу выданьня першага Літоўскага статуту» (1892), «Літоўска-рускі сойм» (1900), «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» (1910). Многія высновы і назіраньні ў працах, прысьвечаных Вялікаму Княству Літоўскаму, увайшлі ў асноўны фонд расейскай літуаністыкі і ня страцілі сваёй навуковай каштоўнасьці. Аналягічна іншым тагачасным расейскім гісторыкам, у навуковых поглядах кіраваўся галоўным чынам пазытывісцкім падыходам, увёў у гістарыяграфію гісторыі ВКЛ вялізны аб’ём факталягічнага матэрыялу, у асноўным дзякуючы выкарыстаньню Літоўскае Мэтрыкі.
Таксама вывучаў гістарычную геаграфію, а пасьля кастрычніцкага перавароту стаў арганізатарам архіўнай справы і вышэйшай архіўнай адукацыі. Стварыў уласную навуковую школу гісторыкаў. Ягоныя вучні — У. Пічэта, С. Бахрушын, М. Беражкоў і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б LIMIS (лет.)
- ^ а б Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.