Уладзімерская вобласьць

Уладзіме́рская во́бласьць (па-расейску: Владимирская область) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўладзімер, адлегласьць якога да Масквы складае 154 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, Разанскай і Ніжагародзкай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 14 жніўня 1944 году.

Уладзімерская вобласьць
Владимирская область
Coat of arms of Vladimiri Oblast.svg
Flag of Vladimir Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Уладзімер
Дата ўтварэньня 14 жніўня 1944
Губэрнатар Мікалай Вінаградаў
Насельніцтва (2010)
1 444 606[1] (30-е месца)
Шчыльнасьць 49,7 чал./км²
Плошча 29 084 км² (66-е месца)
Месцазнаходжаньне Уладзімерскай вобласьці
Уладзімерская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-VLA
Код аўтам. нумароў 33
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Уладзімерская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі на поўдні Волгаўска-Оцкім міжрэччы, у 80 км на ўсход ад Масквы. Уладзімерская вобласьць працягнулася на 170 км з поўначы на ​​поўдзень і на 280 км — з захаду на ўсход.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Асноўнымі мінэральнымі рэсурсамі вобласьці зьяўляюцца вапнякі, торф, будаўнічыя пяскі й камень, вогнетрывалыя й цагляныя гліны. Мае запасы торфу ў памеры 59 млн тон, асноўная іхняя частка залягае ў межах Мяшчэрскай нізіны. Агульныя паклады вапнякоў складаюць 30 млн тон.

Кварцавыя пяскі ў вобласьці чыстыя, дробныя, амаль без прымешак гліністых часьцінак ледніковага паходжаньня маюць фэдэральнае значэньне, у вялікіх колькасьцях залягаюць у паўднёвых раёнах вобласьці (Гусь-Хрустальны й Меленкоўскі раёны). Выкарыстоўваюцца пяскі для вытворчасьці шкла й крышталю. Таксама ў вобласьці маюцца фасфарыты, жалезная руда, ёсьць невялікія паклады гіпсу, флюсавых матэрыялаў і мэталюргічных даламітаў мясцовага значэньня.

На тэрыторыі вобласьці сустракаюцца натуральныя крыніцы мінэральных вод.

ГідраграфіяРэдагаваць

Асноўныя рэкі вобласьці ёсьць Клязьма й Ака. Па тэрыторыі вобласьці працякаюць сотні вялікіх і малых рэкаў, агульнай працягласьцю больш за 8,6 тысячы км.

ГісторыяРэдагаваць

Старажытныя сьляды знаходжаньня чалавека ставяцца да верхняга палеаліту. Тэрыторыю вобласьці з даўніх часоў насялялі мешчэра, мурама й мера. З X стагодзьдзя пачалася славянская калянізацыя вобласьці, паўсталі гарады Мурам, Суздаль. У XI стагодзьдзі тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Растоўска-Суздальскага княства, у XII стагодзьдзі — Уладзімерска-Суздальскага княства. На пачатку XII стагодзьдзя паўстаў Уладзімер, тады ж, верагодна, і Яраполк-Залескі. У сярэдзіне XII стагодзьдзя пры Юрыі Даўгарукім і Андрэі Багалюбскім землі Ўладзімерскай вобласьці пачалі імкліва разьвівацца.

НасельніцтваРэдагаваць

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 444 606 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы, сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць украінцы й татары. Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 5682 чалавекі паводле зьвестак на 2002 год.

ЭканомікаРэдагаваць

Цэнтральнае месца ў эканоміцы займае прамысловасьць, асаблівы ўплыў на разьвіцьцё аказвае фэдэральны транспарт, прадстаўлены некалькімі буйнымі магістралямі. Фэдэральнае фінансаваньне ў балянсе рэгіянальнага бюджэту дасягае 25% (2006).

ПрамысловасьцьРэдагаваць

У структуры прамысловасьці асноўную ролю гуляе машынабудаваньне, якое стварае да 40% прамысловага прадукту, істотнае значэньне гуляе харчовая прамысловасьць (да 17% прамысловага прадукту), электраэнэргетыка (10%), шкляная (да 7%) й лёгкая (каля 5%) прамысловасьці.

Сельская гаспадаркаРэдагаваць

Вобласьць спэцыялізуецца на расьлінаводзтве, малочна-мясной жывёлагадоўлі й птушкагадоўлі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі ёсьць жывёлагадоўля малочна-мяснога напрамку.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць