Вяльле

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Вя́льле[1]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.

Вяльле
трансьліт. Vialle
Дата заснаваньня: перад 1615 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Новаялчанскі
Насельніцтва: 23 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247637
СААТА: 3203843008
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′52″ пн. ш. 30°30′9″ у. д. / 51.56444° пн. ш. 30.5025° у. д. / 51.56444; 30.5025Каардынаты: 51°33′52″ пн. ш. 30°30′9″ у. д. / 51.56444° пн. ш. 30.5025° у. д. / 51.56444; 30.5025
Вяльле на мапе Беларусі ±
Вяльле
Вяльле
Вяльле
Вяльле
Вяльле
Вяльле

Геаграфія

рэдагаваць

За 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручЧарнігаў), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Гісторыя

рэдагаваць

Каралеўства Польскае ў Рэчы Паспалітай

рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах найраней вёска Вяльле згаданая ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1615 — 1616 гадоў[a]. Належала да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Тады ў ім налічвалася 2 службы з 12 падданымі, агульны пабор зь якіх складаў 39 злотых і 11 з паловай грошаў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вяльле — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[4]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Вяльле ў складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5]

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вяльле ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2019 год — 15 двароў, 23 жыхары[7]
  1. ^ Не з пачатку XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 75
  3. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 297 — 298
  4. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  5. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
  6. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  7. ^ Новаялчанскі сельсавет

Літаратура

рэдагаваць