Паўночны рух супраціву
Паўночны рух супраціву (па-швэдзку: Nordiska motståndsrörelsen; NMR, па-фінску: Pohjoismainen vastarintaliike; PVL, па-нарвэжзку: Nordiske motstandsbevegelsen; NMB) — Паўночнаэўрапейская нацыянал-сацыялістычная арганізацыя і швэдзкая партыя якая ставіць мэтай з дапамогай рэвалюцыі стварыць паўночнаэўрапейскую нацыянал-сацыялістычную рэспубліку, якая складаецца з Швэцыі, Фіньляндыі, Нарвэгіі, Даніі, Ісьляндыі, і магчыма таксама краінаў Прыбалтыкі.[1][2]
Швэдзкі рух супраціву | |
па-швэдзку: Nordiska motståndsrörelsen па-фінску: Pohjoismainen vastarintaliike па-нарвэску: Nordiske motstandsbevegelsen па-дацку: Nordiske modstandsbevægelse | |
Лідэр партыі | Сімон Ліндберг |
---|---|
Заснавальнік | Кляс Люнд |
Дата заснаваньня | 1 сьнежня 1997 |
Штаб-кватэра | Грэнгесбэрг |
Ідэалёгія | Нацыянал-сацыялізм, антыкамунізм, антыкапіталізм, Скандынавізм, антысіянізм |
Моладзевая арганізацыя | да 2006 года "Нацыянальная моладзь" |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
0 / 20 |
· Рыксдаг |
0 / 349 |
· Рады лэнаў |
0 / 1678 |
Афіцыйны сайт |
nordfront.se (швэд.) vastarinta.com (фін.) frihetskamp.net (нарв.) nordfront.dk (дацк.) |
На гэты момант паўночны рух супраціву ўключае ў сябе швэдзкі рух супраціву (Svenska motståndsrörelsen[3]), фінскі рух супраціву (Suomen vastarintaliike[4]), нарвэскі рух супраціву (Norske motstandsbevegelsen[5]) і дацкі рух супраціву (Danske modstandsbevægelse[6]).
Арганізацыя пабудавана на выразнай герархіі і дысцыпліне. Заснавальнік арганізацыі Клас Лунд, вядомы таксама тым, што стаяў ля вытокаў арганізацыі Vitt Ariskt Motstånd (Белы арыйскі супраціў). На дадзены момант лідэрам арганізацыі зьяўляецца Сімон Ліндберг пад ім савет кіраваньня, ў які ўваходзяць: Эміль Хагберг (міжнародны прадстаўнік і каардынатар кіраўнікоў рэгіянальных вочак), Фрэдрык Вейдзеланд (паліттэхнолаг і галоўны рэдактар он-лайн-газэты Nordfront) і Пэр Эберг (лідэр палітычнай партыі, ўтворанай у рамках арганізацыі).
У кастрычніку 2014 году было аб’яўлена, што Швэдзкае аддзяленьне арганізацыі створыць палітычную партыю. Партыя зьяўляецца «парлямэнцкім крылом» арганізацыі, а яе лідэр — Пэр Эберг. Партыю прадставілі 5 верасьня 2015.[7]
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне 90-х з турмы выйшлі былыя сябры белага арыйскага супраціву, што і паслужыла штуршком для стварэньня руху супраціву[8]. У сьнежні 1997, былымі сябрамі National Ungdom (нацыянальная моладзь), супрацоўнікамі газэты Folktribunen (Народная трыбуна) і сябрамі белага арыйскага супраціву, быў створаны Швэдзкі рух супраціву.
У 2003 годзе аб’ядналіся швэдзкая і нарвэская арганізацыя, пасьля чаго рух супраціву ў сваіх выказваньнях стала больш акцэнтаваць ваенную тэматыку. У 2006 спыніла існаваньне маладзёжнае крыло арганізацыі Nationell Ungdom (нацыянальная моладзь). Сьледам за моладзевым крылом, перастала існаваць і нарвэская арганізацыя, але не на доўга, ў 2010 яна зноў аднавіла працу, і існуе па гэты дзень. Фінскае аддзяленьне зьявілася ў 2006—2007 гадах, а ў 2013, пазьней за іншых, зьявілася дацкая арганізацыя. Такім чынам, на сёньняшні дзень, існуе 4 аддзяленьня арганізацыі ў Швэцыі, Нарвэгіі, Фіньляндыі і Даніі, якія ўсе разам складаюць адзінае цэлае — паўночны рух супраціву. У выпуску радыё Nordfront ад 25-га сакавіка таксама гаварылася пра магчымасьць зьяўленьня Ісьляндзкага крыла арганізацыі[9].
Ідэалёгія
рэдагавацьМэты і мэтады
рэдагавацьШвэдзкі рух супраціву адносіць сябе да ідэалёгіі нацыянал-сацыялізму.[10][11][12].
Як лічыць швэдзкая служба дзяржаўнай бясьпекі, мэта арганізацыі — усталяваць таталітарнае праўленьне па сродках рэвалюцыі[13]. Арганізацыя ж сама, апісвае гэта крыху інакш:
Арганізацыя адкрыта заяўляе што для дасягненьня мэты, спатрэбіцца кровапралітная барацьба[14]:
Міжнародныя адносіны
рэдагавацьПаўночны рух супраціву падтрымлівае прыязныя адносіны з шэрагам нацыяналістычных партыяў Эўропы. Так, напрыклад, у лютым 2012-га году, сябра тады яшчэ Швэдзкага руху супраціву, Ніклас Фрост, ўзяў удзел у маршы нацыянальнага фронту Вугоршчыны[15]. У жніўні 2013 сябры ШРС прынялі ўдзел у трэніроўках якія праводзіліся нацыянальным фронтам Вугоршчыны. У лютым 2015 году сябры ПРС прынялі ўдзел у маршы ў памяць аб Хрыста Лукаве ў Баўгарыі, які праводзіўся баўгарскім нацыянальным рухам. У сакавіку 2015 году два сябры ПРС былі запрошаны ў Пецярбург на «міжнародны каньсерватыўны форум», куды паехалі замест раней заяўленай «партыі шведаў», з-за чаго ўдзел ПРС у форуме застаўся незаўважаным.
Арганізацыя і актывізм
рэдагавацьАрганізацыя
рэдагавацьСтруктура руху супраціву носіць строга герархічны характар. Лідэрам арганізацыі зьяўляецца Сімон Ліндберг, пад ім савет кіраваньня які складаецца з высокапастаўленых сяброў арганізацыі.
Краіна падзелена на сем зон, арганізацыя называе іх «Гнёзды» (па-швэдзку: Näste). У кожнага гнязда-вобласьці ёсьць свой кіраўнік[16]. Унутры гнёздаў-абласьцёў, ёсьць таксама лякальныя групы (Kampgrupp) у якіх у сваю чаргу ёсьць свае кіраўнікі. Часта кіраўнік, адной з кампгрупаў у вобласьці, зьяўляецца кіраўніком і ўсёй вобласьці. Калі колькасьць людзей у кампгрупе перавальвае за 10 чалавек, група падзяляецца на дзьве, для вобласьці гэта колькасьць складае 40 чалавек, ці ж калі ў вобласьці ўтварылася 4 «кампгрупы».
- 1-е гняздо (лэн Упсала, лэн Стакгольм, лэн Эстэр’ётлянд, лэн Вэстманлянд, лэн Эрэбру, лэн Сёдэрманлянд)[17]
- 2-е гняздо (Вэстра-Ёталянд, лэн Галянд)[18]
- 3-е гняздо (лэн Сконэ, лэн Блекінге)[19]
- 4-е гняздо (лэн Емтлянд, лэн Вэстэрнорлянд, лэн Еўлеборг)[20]
- 5-е гняздо (лэн Далярна, лэн Вэрмлянд)[21]
- 6-е гняздо (Вестэрботэн, Нарботэн)[22]
- 7-е гняздо (лэн Ёнчэпінг, лэн Крунубэрг, лэн Кальмар, Готлянд)[23]
У руху супраціву ёсьць шырокі спэктр розных скіраванасьцяў, выдавецтва Nationellt motstånd (нацыянальны супраціў) выдае літаратуру, якая потым прадаецца на зьездах арганізацыі і публічных мерапрыемствах. Таксама ў арганізацыі існуе дапамогу зьняволеным актывістам «Fånghjälpen»[24], выдаецца газэта Nationellt Motstånd «нацыянальны супраціў», і выкладваюцца фільмы на youtube канал «Motstånds media»[25].
Раней арганізацыя таксама выдавала газэту Folktribunen (народная трыбуна).
Гуказапісвальная кампанія Nordland ў свой час была цесна зьвязана з супрацівам, і ў пачатку 2000-х нават стала яе часткай.
Актывізм
рэдагавацьСупраціў займаецца як унутрыарганізацыйнай, так і грамадзкай дзейнасьцю. ўнутрыарганізацыйнай дзейнасьці ставіцца сярод іншага: абавязковая трэніроўка баявымі мастацтвамі, дзейнасьць рознага роду на прыродзе, ідэалягічная адукацыя. Грамадзкі актывізм ж, уключае ў сябе рэгулярныя выхады на плошчы, дэманстрацыі, раздачы ўлётак, расклейкі афішай, налепак, і ўстаноўка транспарантаў, плякатаў і сьцягоў.
Рух супраціву вядзе сваю дзейнасьць адкрыта, выступае супраць ананімнасьці ў шэрагах актывістаў, і заклікае адкрыта заяўляць пра свае погляды.[26][27]
Варта таксама адзначыць што ў арганізацыі ёсьць розная градацыя членства, можна быць «stödmedlem» нешта падобна спачуваючым беспартыйным пад час камуністычнай рэвалюцыі ў Расеі, «medlem» паўнапраўны член арганізацыі і «aktivist». Зразумела ў розных членаў арганізацыі розныя правы і абавязкі. Напрыклад актывісты абавязаны займацца баявымі мастацтвамі і выконваць пэўную колькасьць працы, а члены ж вызваляюцца ад актыўнай працы, але тым часам ім не даступныя зьніжкі на прадукцыю выпусканую арганізацыяй, такую як напрыклад літаратура, адзеньне з сымболікай арганізацыі і да т. п.
Раз у год актывісты праходзяць тэст на фізычную сілу і цягавітасьць, куды сярод іншага ўваходзіць і бой супраць дваіх супернікаў, у якім трэба выстаяць хвіліну, і паказаць асновы валоданьня баявымі мастацтвамі. Калі актывіст не праходзіць тэст, ён аўтаматычна становіцца чальцом арганізацыі.
Выдавецтва нацыянальны супраціў і анлайн-крама
рэдагавацьПры Швэдзкім супраціве ёсьць кніжнае выдавецтва «нацыянальны супраціў» якое выдае літаратуру зьвязаную ў першую чаргу зь дзейнасьцю арганізацыі.
Асноўны прадавец прадукцыі і літаратуры ў арганізацыі, зьяўляецца он-лайн-крама nordfront förlag, які акрамя прадукцыі зьвязанай з арганізацыяй, прадае таксама прадукцыю і іншых выдавецтваў, гуказапісваючых кампаній і фірмаў так ці інакш зьвязаных з тэматыкай нацыяналізму.
Меркаваньне швэдзкай службы дзяржбясьпекі аб руху супраціву
рэдагавацьНа думку швэдзкай службы дзяржаўнай бясьпекі, рух супраціву, гэта арганізацыя, якая прадстаўляе найбольшую пагрозу ўнутранай бясьпекі Швэцыі. Па іх ацэнках, паўночны рух супрацівў, зьяўляецца галоўнай арганізацыяй у асяродзьдзі белых нацыяналістаў у Швэцыі. Арганізацыя пабудавана на выразнай герархіі, зь відавочнай мілітарысцкай тэматыкай. служба дзяржаўнай бясьпекі, таксама гаворыць аб тым, што ў адрас сяброў арганізацыі ня раз выкарыстоўваліся дысцыплінарныя меры ў сувязі з учыненых імі злачынствамі.[13]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Patriot.nu
- ^ Sök | svenska.yle.fi
- ^ Nordfront.se | Det fria nordens röst
- ^ Kansallinen Vastarinta | Vastarintaliikkeen media
- ^ Frihetskamp
- ^ Nordfront.dk | For Nordens Frihed
- ^ Motståndsrörelsen bildar parlamentarisk gren | Nordfront.se
- ^ https://web.archive.org/web/20071017231132/http://expo.se/research_smr.html
- ^ https://www.nordfront.se/rn52-rapport-fran-island-ludvika-och-om-aipac-talet.smr
- ^ Svensk nazism 1945-1995 (швэд.)
- ^ Nazister dömda för flera grova våldsbrott (швэд.)
- ^ Antisemitismen - den gränslösa konspirationsteorin (швэд.)
- ^ а б [1] (швэд.)
- ^ https://web.archive.org/web/20090627025411/http://adaktusson.blog.mtgnewmedia.se/2009/05/12/exklusiv-intervju-med-forsta-avhopparen-fran-nazistgruppen-svenska-motstandsrorelsen/
- ^ https://www.nordfront.se/frost-i-budapest.smr
- ^ Motståndsrörelsen rekryterar | Nordfront.se
- ^ Näste 1 – Mälardalen. naste1.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 2 – Västra Götaland | En till WordPress-webbplats. naste2.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 3 – Sydsverige | Nordiska Motståndsrörelsen. naste3.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 4 – Södra Norrland | En till WordPress-webbplats. naste4.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 5 – Dalarna | En till WordPress-webbplats. naste5.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 6 – Norra Norrland. naste6.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Näste 7 – Småland. naste7.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
- ^ Fånghjälpen informerar | Nordfront.se
- ^ MotstandsMedia - YouTube
- ^ Kontrast: Svenska Motståndsrörelsen: del 1
- ^ Anonymitet och hets | Nordfront.se