Сконэ (лэн)
Ско́нэ (па-швэдзку: Skåne län) — лэн, разьмешчаны на паўднёвым узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Сконэ. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Галянд і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Мальмё. Кіраўніцтва лэну знаходзіцца ў Мальмё і Крыстыянстадзе, які да 1997 году зьяўляўся цэнтрам асобнага лэну. Ляндсгёўдынгам з кастрычніку 2016 году зьяўляецца Анэлі Гультэн.
Сконэ | |
па-швэдзку: Skåne län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Уваходзіць у | Эрэсундзкі рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Мальмё |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1997 |
Ляндсгёўдынг | Анэлі Гультэн |
Насельніцтва (2023) | 1 421 781 (3-е месца) |
Шчыльнасьць | 119 чал./км² |
Плошча | 11 302 км² (10-е месца) |
Шырата | Паўночная 56°0 |
Даўгата | Усходняя 13°27 |
Лэн Сконэ на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-M |
Код аўтам. нумароў | M |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьМежы лэну амаль цалкам супадаюць зь межамі гістарычнага ляндскапу Сконэ, за выключэньнем прыходу Эстра Каруп, які належыць да гістарычнага Галянду. Лэн Сконэ падзяляецца на 33 камуны. Насельніцтва складае 1 421 781 чал. (па стане на 31.12.2023) — прыкладна 13% ад усяго насельніцтва Швэцыі, гэта больш за насельніцтва ўсяго Норлянду.
Найбуйнейшыя гарады
рэдагавацьПаводле стану на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі Сконэ зьяўляюцца: Мальмё (325 069 чал.), Гэльсынгборг (113 828 чал.), Люнд (94 393 чал.), Крыстыянстад (41 299 чал.), Ляндскруна (33 466 чал.), Трэлеборг (30 760 чал.), Энгельгольм (28 606 чал.), Істад (20 195 чал.).
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |