Скандынавізм
Скандынаві́зм — грамадзкі рух у скандынаўскіх краінах — Швэцыі, Нарвэгіі й Даніі, накіраваны на палітычнае, эканамічнае і культурнае аб’яднаньне гэтых краінаў.
Значэньні тэрміну
рэдагавацьУ шырокім сэнсе пад «скандынавізмам» разумеюць любыя плыні эпохі капіталізму (пэрыяд пасьля напалеонаўскіх войнаў), якія мелі аб’яднальныя тэндэнцыі. У вузкім сэнсе — толькі рух у 40-60-х гадах XIX стагодзьдзя. Некаторыя гісторыкі, зрэшты, распаўсюджваюць дзеяньні гэтага паняцьця таксама на аб’яднальныя фазы ў часы скандынаўскага Сярэднявечча. У нескандынаўскай літаратуры часам таксама ўжываецца тэрмін «панскандынавізм».
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
- Clausen J. «Skandinavismen, historisk fremstillet», København 1900.
- Moller E. «Skandinavisk straeben og svensk politik omkring 1860», København 1948.
- Lundh H.L. «Skandinavismen i Sverige», Stockholm 1951.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |