Стакгольм (лэн)
Стакгольм (па-швэдзку: Stockholms län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі. Мяжуе з лэнамі Ўпсала і Сёдэрманлянд, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Лэн Стакгольм разьмешчаны на частках тэрыторыі двух ляндскапаў: Уплянд (у тым ліку Русьляген) і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Стакгольм.
Стакгольм | |
па-швэдзку: Stockholms län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Стакгольм |
Дата ўтварэньня | 1714 |
Ляндсгёўдынг | Оса Рудынг |
Насельніцтва (2017) | 2 299 593 (1-е месца) |
Шчыльнасьць | 353 чал./км² |
Плошча | 6 519 км² (16-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°20’ |
Даўгата | Усходняя 18°10’ |
Лэн Стакгольм на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-AB |
Код аўтам. нумароў | AB |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГеаграфіяРэдагаваць
Лэн Стакгольм разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і зьяўляецца сталічным рэгіёнам. Падзяляецца на 26 камунаў. Мае выйсьце да Балтыйскага мора і возера Мэлярэн. У лэне пражывае больш за пятую частку насельніцтва Швэцыі (2,3 млн чал. па стане на 30 верасьня 2017 г.). Тут разьмешчана сталіца дзяржавы — Стакгольм.
Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі (урбаністычнымі адзінкамі) лэну Стакгольм зьяўляюцца Стакгольм (1 515 017 чал.), Салянтуна ок Упляндс Вэсьбю (139 606 чал.), Сёдэртэлье (70 777 чал.), Лідынгё (42 466 чал.), Тумба (40 832 чал.), Акэрсбэрга (32 659 чал.), Валянтуна (31 937 чал.).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Стакгольм (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў