Эрэбру (лэн)
Эрэбру́ (па-швэдзку: Örebro län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Нэрке, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Вэстманлянд, Вэрмлянд, Вэстэр’ётлянд, Эстэр’ётлянд, Далярна. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Вэстра-Ёталянд, Далярна, Вэрмлянд, Вэстманлянд і Эстэр’ётлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Эрэбру.
Эрэбру | |
па-швэдзку: Örebro län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Эрэбру |
Дата ўтварэньня | 1634 |
Ляндсгёўдынг | Марыя Лярсан |
Насельніцтва (2017) | 297 997 (8-е месца) |
Шчыльнасьць | 35 чал./км² |
Плошча | 8 517 км² (13-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°16’0 |
Даўгата | Усходняя 15°13’0 |
Лэн Эрэбру на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-T |
Код аўтам. нумароў | T |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГеаграфіяРэдагаваць
Эрэбру разьмешчаны ў цэнтральнай частцы сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 12 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Вэтэрн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 298 тыс. чал. (па стане на 30.09.2017).
Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эрэбру зьяўляюцца Эрэбру (115 765 чал.), Карльскуга (27 490 чал.), Кумла (16 663 чал.), Ліндэсбэрг (9 571 чал.).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Эрэбру (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў