Кальмар (лэн)
Ка́льмар (па-швэдзку: Kalmar län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы на паўднёвым усходзе Швэцыі. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Ёнчэпінг, Эстэр’ётлянд і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Кальмар.
Кальмар | |
швэдз. Kalmar län | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Кальмар |
Дата ўтварэньня | 1634 |
Ляндсгёўдынг | Юган Блюм |
Насельніцтва (2023) | 246 667 (16-е месца) |
Шчыльнасьць | 21,8 чал./км² |
Плошча | 11 171 км² (9-е месца) |
Шырата | Паўночная 56°44’0 |
Даўгата | Усходняя 15°54’0 |
Лэн Кальмар на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-H |
Код аўтам. нумароў | H |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьЛэн Кальмар уключае ў сябе ўсходнюю частку ляндскапу Смолянд і ўвесь востраў-ляндскап Элянд. Лэн Кальмар падзяляецца на 12 камунаў. Насельніцтва складае 246 667 чал. (31 сьнежня 2023). Доўгі час лэн Кальмар належаў да тых лэнаў, дзе насельніцтва памяншалася (для параўнаньня: у 1880 годзе яно складала 245 тыс. чал., у 1980 — 241 500, у 2014 — 234 тыс.). Асабліва гэта тычылася паўночнай часткі лэну. І толькі пасьля міграцыйнага крызісу ў Эўропе насельніцтва лэну зноў пачало павялічвацца.
Найбуйнейшыя гарады
рэдагавацьПа стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Кальмар зьяўляюцца: Кальмар (41 852 чал.), Вэстэрвік (21 472 чал.), Оскарсгамн (18 921 чал.).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКальмар (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў