Вэстманлянд (лэн)
Вэстманлянд (па-швэдзку: Västmanlands län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Нэрке, Уплянд, Сёдэрманлянд і Далярна. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Эрэбру, Далярна і Ўпсала. Адміністрацыйны цэнтар — Вэстэрос.
Вэстманлянд | |
па-швэдзку: Västmanlands län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Вэстэрос |
Дата ўтварэньня | 1634 |
Ляндсгёўдынг | Міну Ахтарсанд |
Насельніцтва (2017) | 270 535 (13-е месца) |
Шчыльнасьць | 52,6 чал./км² |
Плошча | 5 146 км² (19-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°38’44 |
Даўгата | Усходняя 16°25’28 |
Лэн Вэстманлянд на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-U |
Код аўтам. нумароў | U |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГеаграфіяРэдагаваць
Вэстманлянд разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 10 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае больш за 270 500 чал. (па стане на 30.09.2017).
Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстманлянд зьяўляюцца Вэстэрос (117 746 чал.), Чэпінг (18 355 чал.), Сала (13 087 чал.), Фагерста (11 936 чал.), Арбуга (10 841 чал.), Гальстагамар (10 787 чал.).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вэстманлянд (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў