Упсала (лэн)
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Ўплянд (за выключэньнем невялічкага востраву Ёрсён, які знаходзіцца ў Естрыкляндзе). Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Сёдэрманлянд, Вэстманлянд і Еўлеборг, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Адміністрацыйны цэнтар — Упсала.
Упсала | |
па-швэдзку: Uppsala län | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Упсала |
Дата ўтварэньня | 1714 |
Ляндсгёўдынг | Ёран Энандэр |
Насельніцтва (2017) | 367 483 (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,8 чал./км² |
Плошча | 8 209 км² (15-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°51’30 |
Даўгата | Усходняя 17°39’0 |
Лэн Упсала на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-C |
Код аўтам. нумароў | C |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГеаграфіяРэдагаваць
Лэн Упсала разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 8 камунаў. Мае выйсьце да возера Мэлярэн і Балтыйскага мора. Насельніцтва лэну складае больш за 367 тыс. чал. (па стане на 30 верасьня 2017).
Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ўпсала зьяўляюцца Ўпсала (149 245 чал.), Энчэпінг (22 553 чал.), Больста (13 138 чал.).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Упсала (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў