Далярна (лэн)
Да́лярна (па-швэдзку: Dalarnas län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Далярна і часткова ў ляндскапах Гэр’едален і Вэстманлянд. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Еўлеборг, Вэстманлянд, Вэрмлянд і Эрэбру, а таксама з Нарвэгіяй.
Далярна | |
па-швэдзку: Dalarnas län | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Фалюн |
Ляндсгёўдынг | Ільва Тэрн |
Насельніцтва (2017) | 285 724 (11-е месца) |
Шчыльнасьць | 10,1 чал./км² |
Плошча | 28 193 км² (4-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 179 м |
Шырата | Паўночная 60°40’43 |
Даўгата | Усходняя 15°36’2 |
Лэн Далярна на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-W |
Код аўтам. нумароў | W |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Утвораны ў 1647 годзе, да 1 студзеня 1997 г. называўся Копарбэрг (па-швэдзку: Kopparbergs län). Адміністрацыйны цэнтар — Фалюн.
Геаграфія рэдагаваць
Лэн Далярна разьмешчаны ў сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 15 камунаў. У цэнтры лэну знаходзіцца буйное возера Сыльян. Насельніцтва лэну складае амаль 286 тыс. чал. (па стане на 30 верасьня 2017).
Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Далярна зьяўляюцца Бурлэнге (42 502 чал.), Фалюн (37 000 чал.), Людвіка (15 245 чал.), Мура (12 602 чал.), Авэста (11 949 чал.).
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Далярна (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў