Эстэр’ётлянд (лэн)
Эстэр’ётлянд (па-швэдзку: Östergötlands län) — лэн на ўсходзе Швэцыі. Ахоплівае цалкам ляндскап Эстэр’ётлянд, а таксама невялічкія часткі ляндскапаў Нэрке, Смолянд і Сёдэрманлянд. Мяжуе з лэнамі Кальмар, Ёнчэпінг, Вэстра-Ёталянд, Эрэбру і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Лінчэпінг.
Эстэр’ётлянд | |
па-швэдзку: Östergötlands län | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Лінчэпінг |
Дата ўтварэньня | 1634 |
Ляндсгёўдынг | Элісабэт Нільсан |
Насельніцтва (2017) | 456 550 (4-е месца) |
Шчыльнасьць | 43,2 чал./км² |
Плошча | 10 562 км² (11-е месца) |
Шырата | Паўночная 58°24’38 |
Даўгата | Усходняя 15°36’49 |
Лэн Эстэр’ётлянд на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-E |
Код аўтам. нумароў | E |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Геаграфія Рэдагаваць
Эстэр’ётлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і з усходу абмываецца Балтыйскім морам. Дзьве найбуйнейшыя камуны лэну — Лінчэпінг і Нарчэпінг — разам утвараюць чацьверты паводле колькасьці насельніцтва эканамічны рэгіён краіны — East Sweden (даслоўна з ангельскай: Усходняя Швэцыя). Лэн Эстэр’ётлянд падзяляецца на 13 камунаў. Насельніцтва складае больш за 456 тыс. чал. (па стане на 30.09.2017).
Найбуйнейшыя гарады Рэдагаваць
Па стане на 2016 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эстэр’ётлянд зьяўляюцца Лінчэпінг (108 640 чал.), Нарчэпінг (95 618 чал.), Мутала (31 224 чал.), Фінспонг (13 074 чал.), М’ёльбю (13 021 чал.).