Крунубэрг (лэн)
Кру́нубэрг (па-швэдзку: Kronobergs län) — лэн, разьмешчаны ў паўднёвай Швэцыі ў ляндскапе Смолянд. Мяжуе з лэнамі Галянд, Сконэ, Ёнчэпінг, Кальмар і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Вэкшэ.
Крунубэрг | |
па-швэдзку: Kronobergs län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Вэкшэ |
Дата ўтварэньня | 1687 |
Ляндсгёўдынг | Марыя Арнгольм |
Насельніцтва (2023) | 203 686 (18-е месца) |
Шчыльнасьць | 23,3 чал./км² |
Плошча | 8 458 км² (14-е месца) |
Шырата | Паўночная 56°47’24 |
Даўгата | Усходняя 14°26’24 |
Лэн Крунубэрг на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-G |
Код аўтам. нумароў | G |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьКрунубэрг разьмешчаны на паўднёвым захадзе Смолянду, на роўнай адлегласьці ад заходняга і ўсходняга ўзьбярэжжа. Лэн Крунубэрг падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае 203 686 чалавек (па стане на 31.12.2023). Крунубэрг — прывабная вобласьць Швэцыі для пражываньня, у гэтай частцы засяроджана найбольшая колькасьць азёраў. У гэтым рэгіёне Швэцыі была заснаваная карпарацыя Ікеа.
Найбуйнейшыя гарады
рэдагавацьПа стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Крунубэрг зьяўляюцца: Вэкшэ (71 282 чал.), Юнгбю (16 098 чал.), Эльмгульт (11 003 чал.).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрунубэрг (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў