Ёнчэпінг (лэн)

лен у Швэцыі

Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköpings län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Смолянд і часткова (на паўночным захадзе) — у Вэстэр’ётляндзе. Мяжуе з лэнамі Галянд, Вэстра-Ёталянд, Эстэр’ётлянд, Кальмар і Крунубэрг. Адміністрацыйны цэнтар — Ёнчэпінг.

Ёнчэпінг
па-швэдзку: Jönköpings län
Jönköping län vapen.svg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Ёнчэпінг
Дата ўтварэньня 1687
Ляндсгёўдынг Гокан Сёрман
Насельніцтва (2017)
356 291 (6-е месца)
Шчыльнасьць 34 чал./км²
Плошча 10 475 км² (12-е месца)
Шырата Паўночная 57°45’0
Даўгата Усходняя 14°12’0
Лэн Ёнчэпінг на мапе Швэцыі
Ёнчэпінг на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-F
Код аўтам. нумароў F
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

 
Камуны лэну Ёнчэпінг

Ёнчэпінг разьмешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швэцыі і зьяўляецца лягістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласьць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камэрцыйнай дзейнасьці часткай Швэцыі, якая часта завецца калыскай прадпрымальніцтва. Лэн Ёнчэпінг падзяляецца на 13 камунаў, большая частка зь якіх знаходзяцца ў ляндскапе Смолянд, і толькі далучаныя да яго ў 1998 г. камуны Габу і Мульшэ — у Вэстэр’ётляндзе. Насельніцтва лэну складае больш за 356 тыс. чал. (па стане на 30.09.2017).

Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць

Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ёнчэпінг зьяўляюцца Ёнчэпінг (93 797 чал.), Вэрнаму (19 061 чал.), Нэсшэ (17 719 чал.), Транос (14 550 чал.).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ёнчэпінг (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў