Плятон
Плято́н (па-грэцку: Πλάτων) (427 да н. э. верагодна ў Атэнах (паводле некаторых зьвестак на высьпе Эгіна) – 347 да н. э. у Aтэнах) — адзін з найвыбітнейшых філёзафаў старажытнасьці. Сын Арыстона і Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл (па-грэцку: Αριστοκλής).
Плятон | |
Πλάτων | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | стар.-грэц. Αριστοκλής |
---|---|
Дата нараджэньня | 428/427 да н.э. |
Месца нараджэньня | Атэны |
Дата сьмерці | 348/347 да н.э. |
Месца сьмерці | Атэны |
Школа/традыцыя | Плятанізм |
Пэрыяд | Антычная філязофія |
Кірунак | Заходняя філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | рэторыка, мастацтва, літаратура, эпістэмалёгія, справядлівасьць, дабрадзейнасьць,палітыка, адукацыя,сям'я, мілітарызм |
Значныя ідэі | Плятонаў рэалізм |
Аказалі ўплыў | Сакрат, Гамэр, Архіт, Пітагор, Арыстафан, Эзоп, Пратагор, Пармэнід, Гэраклід |
Наступнікі | Арыстотэль, Амаль што ўсе эўрапейскія і блізкаўсходнія філёзафы |
Вучні | Арыстотэль, Аксыятэя Фліюская, Эўдокс Кнідзкі, Ксэнакрат, Лястэнія Мантынэйская, Гэраклід Пантыйскі, Спэўсып, Хаіран з Пэлены, Піліп Апунтаўскі, Леон Бізантыйскі, Карыск з Скепсісу, Дэмэтрыюс Амфіпаліскі, Эраст з Скепсісу, Эўфрай, Гэраклід з Аэна, Гэстыэй Пэрынтыйскі, Пітон з Аэна, Тымолай з Кізыку, Эўаэон Лямпсакійскі і Тэодэкт[1][2] |
![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Арыстакрат з паходжаньня, Плятон быў вучнем Сакрата. Ен стаў сьведкам сьмерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасьля сьмерці настаўніка філёзаф пачаў вандраваць.
У Сыцыліі Плятон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана Сыракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваньнем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філёзаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.
Паводле паданьня, падчас плаваньня, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэньне, і філёзаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Атэны. Там Плятон заснаваў сваю знакамітую школу — "Акадэмію".
Плятон памёр ва ўзросьце 80 гадоў.
СьветапоглядРэдагаваць
Аўтар 34 філязофскіх дыялёгаў (большасьць зь іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалёгія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэньняў», якія ў антычнасьці прыпісваліся Спэўсіпу. Найбольш вядомыя творы Плятона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасьці), «Эўтыфрон» (аб пабожнасьці), «Гіпій меншы» (аб хлусьні і несправядлівасьці), «Краціл» (аб мове), «Фэдон» (аб справядлівасьці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалёгія) і інш.
У філязофскай сыстэме Плятона вылучаныя ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталёгія, касмалёгія, гнасэалёгія, этыка, эстэтыка. Першасным ён называў сьвет вечных, нязьменных, самастойна існуючых сутнасьцей — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасьць пачуцьцёва ўспрымальнага сьвету; кожная рэч — вынік спалучэньня ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуцьцёвы сьвет як нараджэньне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасьць быцьця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум (дэміург). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусьветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бесьсмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да сьмерці, складаюць сутнасьць працэсу пазнаньня, а яго найбольш правільным мэтадам мысьленьня зьяўляецца дыялектыка. У аснове працэсу пазнаньня ляжыць любоў да ідэі — узыходжаньне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сфэры душ, а ад іх — у сфэры чыстых ідэй («Федр», «Пармэнід», «Сафіст»). Паводле Плятона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай — розум; сярэдняй — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай — захапленьні і пачуцьцёвасьць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасьці — мудрасьць, мужнасьць, разважнасьць і пакорлівасьць; іх носьбітамі зьяўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадзтва: філёзафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамесьнікі. Лагічнае спалучэньне і раўнавага трох дабрачыннасьцей дае пачатак чацьвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасьці — справядлівасьці («Горгій», «Палітыка»).
Плятон вылучаў тры асноўныя формы праўленьня: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладараньне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладараньне нямногіх) — панаваньне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладараньне ўсіх) — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрам легітымнасьці і адзінай крыніцай шчасьця. На яго думку, умацаваньню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сыстэма адукацыі і выхавання грамадзянаў, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасьцю на ўласную карысьць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).
Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцьця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосьць, якая ўяўляе сабой зьліцьцё ідэі і матэрыі, або разумнасьці і задавальнення. Пры гэтым прыгажосьць жыцьця і прыгажосьць рэальнага быцьця вышэй за прыгажосьць мастацтва, таму што быцьцё і жыцьцё ёсьць перайманьне вечных ідэй, а мастацтва ёсьць перайманьне быцьця і жыцьця, г. зн. перайманьне перайманьня («Іон», «Геній Большы» і інш.).
АцэнкіРэдагаваць
Плятон атрымаў прызнаньне яшчэ пры жыцьці, што дапамагло ягоным творам дайсьці да нашых дзён. Гістарычная фігура Плятона была заменена на ідэалізаванае ўяўленьне пра ўнівэрсальнага філёзафа ў школе нэаплатанізму Плаціна (3 ст.)[3].
ІканаграфіяРэдагаваць
Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэньня Плятона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, сьледам за думкай антычных аўтараў[4]. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазьней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Плятона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Бэрлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Плятона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараваньне ў дасьледчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжаньне паміж формай і зьместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Плятона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым[3].
Крыніцы і ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Любкер Ф. Theodectes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1372.
- ^ Теодект // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 878.
- ^ а б Партрэты...
- ^ Такое меркаваньне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Атэнская школа». Партрэты...
ЛітаратураРэдагаваць
- На іншых мовах
- Гадамер Г. Г. Диалектическая этика Платона. Феноменологическая интерпретация «Филеба» СПб., 2000.- 256 с.
- Йегер В. Пайдейя. Пер. с нем. М. Н. Ботвинника. — М. : Греко-латинский кабинет, 1997.
- Слезак Т. А. Как читать Платона / Пер. с нем.,предисл. и примечания М. Е. Буланенко. СПб., 2008.-314 с. ISBN 978-5-288-04780-0
- Фестюжьер А.-Ж. Созерцание и созерцательная жизнь по Платону. / Пер. с фр. (Серия «Слово о сущем». Т. 57). СПб.: Наука. 2009. 497 стр.
- Эберт Т. Сократ как пифагореец и анамнезис в диалоге Платона «Федон». / Пер. с нем. А. А. Россиуса. СПб.: Издательство СПбГУ. 2005. 158 стр.
- Cherniss H. Aristotle’s Criticism of Plato and the Academy, I (Baltimore, 1944; repr. New York, 1964)
- Cherniss H. The Riddle of the Early Academy. Berkely-Los Angeles,1945.
- Hermann K.F. Geschichte und System der Platonischen Philosophie. Heidelberg, 1839.
- Taylor, A. E. Plato: The Man and his Work (Dover Publishing, 2001).
- Tigerstedt E.N. Interpreting Plato. Stockholm, 1977.
- Francis Macdonald Cornford
- R. Hackforth
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Плятон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў