Усходні вакзал (Парыж)

чыгуначная станцыя ў Парыжы

Усходні вакзал (па-француску: Gare de L'Est) — адзін зь сямі парыскіх вакзалаў, які абслугоўвае ўсходні напрамак Францыі (Нансі, Страсбург, Рэймс), а таксама дальнія кірункі: Швайцарыя, Люксэмбург, Нямеччына, Аўстрыя. Знаходзіцца на Пляцы 11 лістапада 1918 г. (Place du 11-Novembre-1918) у 10-й акрузе Парыжу.

Усходні вакзал у Парыжы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Фае вакзалу
 
Цягнікі TGV на плятформе вакзалу

Пабудаваны архітэктарам Франсуа-Аляксандрам Дзюкенэ ў 1847—1849 гадох. 4 кастрычніка 1883 г. з гэтага вакзалу ўпершыню адправіўся легендарны цягнік Усходні экспрэс (Venice Simplon Orient-Express).

Архітэктура

рэдагаваць

У памяць бітвы пад Вэрдэнам над касамі вакзалу разьмешчаны два пано: «Патрыёты ўходзяць на фронт» і «Вяртаньне ваеннапалонных».

Здарэньні

рэдагаваць

5 красавіка 2007 г. цягнік, які рухаўся з прыгараду Шато-Т’еры (Chateau-Thierry), урэзаўся ў абмежавальны буфэр. У выніку аварыі раненьні атрымалі 71 чалавек.