Людовік XI Асьцярожны (па-француску: Louis XI le Prudent; 3 ліпеня 1423 году, Бурж — 30 жніўня 1483 году, Плесі-ле-Тур) — кароль Францыі з 1461 да 1483 гады, шосты з дынастыі Валюа. Ён стаў пераемнікам свайго бацькі Карла VII.

Людовік ХІ
Louis XI
 кароль Францыі
22 ліпеня 1461 — 30 жніўня 1483
Каранацыя 15 жніўня 1461, Рэймс, Францыя
Папярэднік Карл VII
Наступнік Карл VIII
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 ліпеня 1423, Бурж, Каралеўства Францыя
Памёр 30 жніўня 1483 (60 гадоў), Плесі-ле-Тур, Каралеўства Францыя
Дынастыя Валюа
Жонкі
  • 1-я: Маргарыта Шатляндзкая
  • 2-я: Шарлёта Савойская
Бацька Карл VII
Маці Марыя Анжуйская
Узнагароды
ордэн сьвятога Міхала
Подпіс

Людовік увайшоў у адкрытае супрацьстаяньне да свайго бацькі падчас кароткачасовага паўстаньня Прагеры ў 1440 годзе. Кароль дараваў гэты ўчынак Людовіку і ягоным мяцежным васалам і даверыў свайму сыну паўднёвы рэгіён Дафінэ. Людовік абраўся шлюбам з Шарлётай Савойскай, дачкой герцага Савойскага Людовіка, супраць волі свайго бацькі. Карл VII паслаў войскі каб прымусіць сына падпарадкоўвацца сваёй воле, аднак Людовік зьбег у Бургундыю, дзе яму даў прытулак Філіп Добры, герцаг Бургундыі, найвялікшы вораг Карла VII.

Калі Карл VII памёр у 1461 годзе і Людовік заняў францускі сталец. Ягоны імпэт да інтрыгаў і інтэнсіўнай дыпляматычнай дзейнасьці прывялі да зьяўленьня мянушак «хітры» (франц. le rusé) і «ўнівэрсальны павук» (франц. l'universelle aragne), бо ягоныя ворагі абвінавачвалі яго ў стварэньні павуціньня змоваў і інтрыгаў вакол сябе.

У 1472 годзе, новы герцаг Бургундыі Карл Сьмелы настроіўся супраць Людовіка XI. Тым ня менш Людовік здолеў дыпляматычна ізаляваць свайго суперніка ад ягоных ангельскіх хаўрусьнікаў, здолеўшы скласьці дамову Пікіньі ў 1475 годзе з Эдўардам IV. Дамова фармальна спыніла Стогадовую вайну. Са сьмерцю Карла Сьмелага ў бітве пры Нансі ў 1477 годзе дынастыя герцагаў Бургундыі вымерла. Людовік скарыстаўся сытуацыяй і захапіў шматлікія бургундзкія тэрыторыі, у тым ліку і землі ў Пікардыі, якія належылі бургундзкім герцагам.

Скарыстаўшыся адсутнасьцю прамых замежных пагрозаў, Людовік быў у стане ліквідаваць ягоных непакорлівых васалаў, пашырыць каралеўскую ўладу і ўмацаваць эканамічнае разьвіцьцё сваёй краіны. Памёр у 1483 годзе, і яму ўспадкаваў ягоны сын Карл VIII.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118574930 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.