Панасюкі
вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Панасюкі́[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Панасюкі | |
трансьліт. Panasiuki | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 158[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 14 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225076[2] |
СААТА: | 1240820101 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′59″ пн. ш. 23°36′27″ у. д. / 52.56639° пн. ш. 23.6075° у. д.Каардынаты: 52°33′59″ пн. ш. 23°36′27″ у. д. / 52.56639° пн. ш. 23.6075° у. д. |
± Панасюкі |
Панасюкі месьцяцца за 200 м на паўночны захад ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 200 м на паўднёвы захад ад ракі Палічны, за 29 км на паўночны захад ад Камянцу, за 63 км на поўнач ад Берасьця, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 135 рэвіскіх душ.
- пачатак XX ст.: вёска ў Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1905: 230 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1939: у выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Бялоўскім сельсавеце Гайнаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: у 1941 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі ў вёсцы настаўніка і дэпутата сельсавету, мясцовых жыхароў. Цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і правалі бязь вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1945: у Камянецкім раёне.
- 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
- 1954: у складзе Ражкоўскага сельсавету.
- 1959: у складзе Дзьмітравіцкага сельсавету.
- 1960: 143 жыхары.
- 1970: 92 жыхары, у саўгасе імя Дзімітрава.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 14 жыхароў
- 2005 год — 16 жыхароў, 13 двароў[4]
- 1999 год — 19 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ражкоўка Фотаплянэта Праверана 11 сьнежня 2012 г.
- ^ Почтовые индексы улиц деревни Панасюки (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 11 сьнежня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 73
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 73.