Палічна (рака)

рака ў Польшчы і Беларусі

Палі́чна, Палі́чная[1] — рака ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці і ў Польшчы. У басэйне Заходняга Бугу.

Рака
Палічна
Агульныя зьвесткі
Выток на тэрыторыі Польшчы
Вусьце рака Белая
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Камянецкі раён і Падляскае ваяводзтва
Даўжыня 17 км

Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы. Цячэ па паўночнай частцы Прыбужанскай раўніны. Вусьце за 200 м на поўдзень ад вёскі Стаўповіскі. У вусьці зьліваецца з ракой Сіпуркай і разам утварае раку Белую. Даўжыня 17 км, у тым ліку па тэрыторыі Камянецкага раёну — 8,4 км. Рэчышча ад мяжы з Польшчай і да вусьця каналізаванае.

  1. ^ Палічна (рака) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 282.