Палінаўка
Палі́наўка[2] (па-расейску: Полиновка) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Палінаўка | |
трансьліт. Palinaŭka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 35 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′38″ пн. ш. 23°44′6″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 23.735° у. д.Каардынаты: 52°25′38″ пн. ш. 23°44′6″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 23.735° у. д. |
± Палінаўка |
Палінаўка месьціцца за 2 км на паўночны ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 9 км на захад ад Камянцу, за 41 км на поўнач ад Берасьця, за 27 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 245 рэвіскіх душ.
- 1890: Палінаўская сельская грамада мела ў карыстаньні каля 600 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу 56 двароў, 348 жыхароў, хлебазапасная крама.
- 1905: 387 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 55 гаспадарак, 244 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 78 двароў, 334 жыхары.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бяз вестак 14 вяскоўцаў. У 1942 годзе за сувязь з партызанамі нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 6 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 36 вучняў.
- 1950: у вёсцы дзейнічаў калгас «Усход».
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 227 жыхароў.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 205 жыхароў.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 35 жыхароў
- 2005 год — 52 жыхары, 30 двароў[3]
- 1999 год — 64 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 72
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 72—73.