Пабеда (Берасьцейская вобласьць)
Пабе́да[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет. У вёсцы 90 жыхароў (2010)[1].
Пабеда | |
трансьліт. Pabieda | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 90 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
СААТА: | 1240804061[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′2″ пн. ш. 23°29′12″ у. д. / 52.46722° пн. ш. 23.48667° у. д.Каардынаты: 52°28′2″ пн. ш. 23°29′12″ у. д. / 52.46722° пн. ш. 23.48667° у. д. |
± Пабеда | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пабеда месьціцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 58 км на поўнач ад Берасьця, за 11 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Гісторыя
рэдагавацьУ вёсцы засталіся парэшткі маёнтку Капылы, які згадваецца зь сярэдзіны XVI ст. і ўваходзіў у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ на той час. У 1567 г. ваявода Менскі, дзяржаўца Камянецкі з маёнтку выстаўляў пошту, 7 коней. З 1795 году ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле інвэнтару 1845 году ў склад маёнтку ўваходзілі 5 фальваркаў (Капылы, Каралін, Сіроцін, Дварэц, Апака), вёскі: Капылы, Кунахавічы, Бушмічы, Бярозаўка, Ясінаўка, Міневічы, Сушкі, Каленкавічы, Падбур’е, Сіпурка, Апака, усяго 388 двароў, 2910 рэвіскіх душ, 9838 дзесяцінаў зямлі. У 2-й палове XIX ст. маёнтак уваходзіў у склад Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе маёнтак належаў Фэліксу Пуслоўскаму, а ў пачатку XX ст. — Ротам.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 90 чалавек
- 1999 год — 145 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Пабеда (Берасьцейская вобласьць) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 4 жнівень 2020.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 75.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Победа (рас.), Глёбус Беларусі
- Пабеда , Radzima.org