Кунахавічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ку́нахавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Кунахавічы | |
трансьліт. Kunachavičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 97 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225075[1] |
СААТА: | 1240804046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′44″ пн. ш. 23°28′25″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.47361° у. д.Каардынаты: 52°28′44″ пн. ш. 23°28′25″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.47361° у. д. |
± Кунахавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кунахавічы месьцяцца за 31 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-349 (Вярховічы — Пагранічная).
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уваходзіла ў склад фальварку Каралін, маёнтку Капылы, ўладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару 26 двароў, 189 рэвіскіх душ, 182 дзесяціны ворыўнай зямлі, 67 дзесяцінаў лугу.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці тых жа павету і губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 38 двароў, 266 жыхароў, хлебазапасная крама. У складзе Кунахавіцкай сельскай грамады.
- 1905: 281 жыхар.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 32 двары, 144 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 45 двароў, 210 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 13 жыхароў вёскі.
- 1950: арганізаваны калгас «Ударнік», пазьней вёска ў калгасе «Расея».
- 1960: 182 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 207 жыхароў; 1999 год — 123 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 45 двароў, 101 жыхар; 2010 год — 97 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Агра-Ніва».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц деревни Кунаховичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 20 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 56.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Kunachowice // — S. 194
Кунахавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў