Каленкавічы (вёска)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Кале́нкавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Каленкавічы | |
трансьліт. Kalienkavičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Вышыня: | 156[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 464 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077 |
СААТА: | 1240826021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′53″ пн. ш. 23°34′17″ у. д. / 52.49806° пн. ш. 23.57139° у. д.Каардынаты: 52°29′53″ пн. ш. 23°34′17″ у. д. / 52.49806° пн. ш. 23.57139° у. д. |
± Каленкавічы |
Каленкавічы месьцяцца за 25 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця, за 17 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XVI ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уваходзіла ў склад фальварку Дварэц, маёнтку Капылы.
- 1845: паводле інвэнтару ўладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай, 64 двары, 500 рэвіскіх душ, 499 дзесяцінаў ворыўнай зямлі, 200 дзесяцінаў лугу.
- 2-ая палова XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці тых жа павету і губэрні.
- 1885: 64 двары, 548 жыхароў, школа, карчма.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 114 двароў, 681 жыхар, працавалі народнае вучылішча, хлебазапасная крама, карчма, кузьня.
- 1905: у вёсцы 695 жыхароў, у народным вучылішчы — 91 вучань.
- 1920: у часе польска-савецкай вайны Каленкавічы былі спаленыя.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 61 двор, 268 жыхароў.
- 1939: у выніку Пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 13 жыхароў вёскі.
- 1945: у складзе Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1948: у пачатковай школе 142 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас «Парыская камуна».
- 1952: цэнтар калгасу імя Кірава (з 1959 году калгасу «Праўда»).
- 1954: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1960: 599 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
З 1968 году да 23 чэрвеня 2011 году — цэнтар сельсавету. 23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 464 жыхары
- 2005 год — 181 двор[4]
- 1999 год — 469 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьЦэнтар ААТ «Каленкавічы». Працуе базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фото Планета Праверана 19 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 50
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 50—51.