Нясьвіскі каледж

Сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў Нясьвіжы, заснаваная ў ліпені 1875 году ў якасьці настаўніцкай сэмінарыі.

Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў Нясьвіжы (Менская вобласьць), заснаваная ў ліпені 1875 году ў якасьці Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі.

Нясьвіскі каледж
Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа, Нясвіжскі дзяржаўны каледж, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
Заснаваны 2 ліпеня 1875 (148 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Дырэктар Алена Жураўлёва
Колькасьць пэрсаналу 63 (2018 г.)
Колькасьць студэнтаў 478 (2018 г.)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°12′56″ пн. ш. 26°40′53″ у. д. / 53.21556° пн. ш. 26.68139° у. д. / 53.21556; 26.68139Каардынаты: 53°12′56″ пн. ш. 26°40′53″ у. д. / 53.21556° пн. ш. 26.68139° у. д. / 53.21556; 26.68139
Горад Нясьвіж
Вобласьць Менская
Краіна Беларусь
Былыя назвы Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя (да 1944 г.), Нясьвіская пэдагагічная вучэльня (да 1956 г.), Нясьвіская школа-інтэрнат (да 1984 г.)
Знаходзіцца ў складзе Управа адукацыі Менскага аблвыканкаму
Вэб-сайт nesvizh-sspk.minsk-region.edu.by
Нясьвіскі каледж на мапе Беларусі
Нясьвіскі каледж
Нясьвіскі каледж
Нясьвіскі каледж

Спэцыяльнасьці рэдагаваць

На 2018 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў школьных настаўнікаў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і экскурсаводаў. Дзённае навучаньне настаўнікаў і выхавальнікаў складала 4 гады, экскурсаводаў — 3 гады. Настаўнікаў рыхтавалі па 4 спэцыяльнасьцях: дызайн (з 2009 году), замежная мова (ангельская; з 1999 году), пачатковая адукацыя і фізычная культура (з 2003 году). Пры паступленьні на дызайн патрабавалася здаць экзамэн па маляваньні, на фізкультуру — фізнарматывы. На іншыя спэцыяльнасьці прымалі паводле конкурса сярэдняга балу ў пасьведчаньні аб адукацыі[1].

Мінуўшчына рэдагаваць

У ліпені 1875 году ў Нясьвіжы (Менская губэрня, Паўночна-Заходні край) адчынілі настаўніцкую сэмінарыю, якой вылучылі будынак былога дамініканскага манастыра[2]. У сэмінарыі выкладалі Кандрат Шчансновіч, С.А. Кулагін, І.Ф. Нікалаеўскі, Пётар Бывалькевіч, Л.К. Лычкоўскі, Ф.В. Лукашэвіч, С.А. Гурыновіч, Фядот Кудрынскі і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Тэрмін навучаньня складаў 3—5 гадоў. Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя мела фізычны і прыродазнаўчы кабінэты, хімічную лябараторыю, актавую залю, клясу для заняткаў ручной працай і інтэрнат для навучэнцаў. Пры сэмінарыі дзейнічала пэдагагічная вучэльня. З 1900 году працавала мэтэаралягічная станцыя. У 1910 годзе адчынілі музэй. На 1914 год фундамэнтальная бібліятэка сэмінарыі налічвала 3630 тамоў кніг, вучнёўская бібліятэка — 1710. У жніўні 1915 году сэмінарыю перавезьлі ў Вязьму (Смаленская губэрня), дзе навучацца прымалі пераважна беларускіх бежанцаў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў сэмінарыю сталі прымаць жанчынаў і людзей неправаслаўнага веравызнаньня. Таксама стварылі беларускі вучнёўскі гурток «Прасьвета». Улетку 1917 году сэмінарыю вярнулі ў Нясьвіж. У часе польскай акупацыі 1919 году Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя падпарадкоўвалася Беларускай школьнай радзе Меншчыны. У сэмінарыі навучаліся Антось Галіна (Міхась Міцкевіч), Адам Багдановіч, Павал Дземідовіч, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), В. Камлюк, А. і Васіль Сташэўскія, Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны). У сьнежні 1919 году сэмінарыю часова зачынілі[3].

Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя працягвала працаваць да 1944 году. 24 верасьня 1944 году Выканаўчы камітэт Баранавіцкай вобласьці зацьвердзіў Пастанову аб заснаваньні Нясьвіскай пэдагагічнай вучэльні. 3 сакавіка 1946 году вучэльні надалі імя Якуба Коласа. У 1956 годзе на месцы вучэльні адчынілі школу-інтэрнат[4]. У 1984 годзе ў Нясьвіжы аднавілі пэдагагічную вучэльню, якую ў 1994 годзе пераўтварылі ў каледж. На 1999 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў настаўнікаў пачатковых клясаў і замежнай мовы (ангельскай і нямецкай) для базавай школы. На навучаньне асобаў з базавай адукацыяй прымалі на 3 гады і 10 месяцаў навучаньня. Людзей зь сярэдняй адукацыяй навучалі 2 гады і 10 месяцаў[5]. У 2007 годзе сталі рыхтаваць экскурсаводаў і настаўнікаў маляваньня па спэцыяльнасьці дызайн[4]. У 2008 годзе Нясьвіскаму каледжу вярнулі імя Якуба Коласа.

Кіраўнікі рэдагаваць

  • Арцём Саўчанка (1944—1956)
  • Валянцін Бруй (з 1984-га)[4]
  • Алена Жураўлёва (з 2000-х)

Выпускнікі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Спэцыяльнасьці (рас.) // УА «Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа», 2018 г. Праверана 4 траўня 2018 г.
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 4 ліпеня 2013. — № 121 (27486). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Уладзімер Ляхоўскі. Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 415. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  4. ^ а б в Соф’я Любанец. Нясьвіскі каледж — старадаўні і малады // Газэта «Нясьвіскія навіны», 29 кастрычніка 2014 г. Праверана 7 траўня 2018 г.
  5. ^ Нясьвіскі пэдагагічны каледж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 419. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць