Антон Лёсік

настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёсік.

Анто́н Лё́сік (1872, в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя — 1949, в. Мікалаеўшчына, БССР) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.

Антон Лёсік
Anton Liosik.png
Імя пры нараджэньні Антон Юр’евіч Лёсік
Род дзейнасьці мовазнаўца, настаўнік
Дата нараджэньня 1872(1872)
Месца нараджэньня в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1949(1949)
Месца сьмерці в. Мікалаеўшчына, БССР
Месца вучобы
Занятак настаўнік, мовазнаўца
Навуковая сфэра мовазнаўства[1]
Месца працы

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900)[2]. Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазьней выкладаў беларускую мову ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Праз рэпрэсіі супраць брата Язэпа (1929—1931) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасьцю[2]. Да нямецкай акупацыі зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзэнт кніг.

Памёр у Мікалаеўшчыне ў 1949 годзе[2].

Навуковая працаРэдагаваць

Навуковы супрацоўнік Інбелкульту (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытаньні беларускага правапісу, удзельнічаў у складаньні праекту рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926). У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданьне правапісу Тарашкевіча (1943).[3]


КнігапісРэдагаваць

  • Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — Менск: ВІТпостэр, 2017. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-54-0
  • Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — другое выданьне. — Менск: ВІТпостэр, 2019. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-63-2


КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Lesìk, Anton Jur'jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в Лёсік Антон. slounik.org. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  3. ^ Антон Лёсік. Biełaruski pravapis. — Miensk: Vydaviectva Padručnikaŭ i Litaratury dla Moładzi, 1943. — 53 с.