Нафтавая індустрыя Сэрбіі

нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў 1949 годзе ў Зрэняніне

Каардынаты: 45°14′31″ пн. ш. 19°50′28″ у. д. / 45.24194° пн. ш. 19.84111° у. д. / 45.24194; 19.84111

«На́фтавая індустры́я Сэ́рбіі» («НІС») — нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў лютым 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) пад назвай «Нафтагаз».

«Нафтавая індустрыя Сэрбіі»
сэрб. Нафтна индустрија Србије
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы ББ: NIIS
Дэвіз Будучыня ў дзеяньні
Заснаваная 10 лютага 1949 (75 гадоў таму)
Заснавальнікі урад Сэрбіі
Уласьнікі «Газпрам нафта» (56%), урад Сэрбіі (30%)
Краіна Сэрбія
Разьмяшчэньне край Ваяводзіна
Адрас Новы Сад, квартал Ліман, вул. Народнага фронту, д. 12[1]
Ключавыя фігуры Вадзім Якаўлеў, Кірыл Цюрдзенеў[2]
Галіна нафтаздабыча
Прадукцыя аліва, авіягаза, аўтагаз, бітум, бэнзін, дызэльнае паліва, ЗПГ, мазута
Абарачэньне 245,288 млрд дынараў (2019 год; 2,337 млрд $)
Апэрацыйны прыбытак 22,7 млрд дынараў (2019 год; 216,367 млн $)
Чысты прыбытак 17,7 млрд дынараў (2019 год; 168,702 млн $)[3]
Лік супрацоўнікаў 11 731 (2020 год)
Матчына кампанія «Газпрам нафта» (Расея)
Даччыныя кампаніі «НІС Пэтрол» (Бялград), «Ядран-Нафтагаз» (Рэспубліка Сэрбская)
Аўдытар ТАА «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Бялград)

На 2021 год было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі. Ажыцьцяўляла выведку, здабычу і перапрацоўку нафты і прыроднага газу. Мела ўласныя газавыя і нафтавыя радовішчы ў Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі, нафтаперапрацоўчы завод у Панчаве (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), а таксама нафтабазы і сетку са звыш 400 аўтазаправак «НІС Пэтрол» у Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі. Сярод іншага, «НІС» гандлявала электраэнэргіяй у 6 краінах — Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне, Румыніі, Славеніі, Сэрбіі і Чарнагорыі[4].

Замежная дзейнасьць рэдагаваць

  • Ангола. У 1980 годзе пачалі выведку нафтарадовішча, дзе ў 1985 годзе сталі здабываць нафту.
  • Баўгарыя. У ліпені 2013 году стварылі дачыннае ТАА «НІС Пэтрол», якое набыло нафтабазу ў Косьцінбродзе (Сафійская вобласьць). Да 2021 годзе адчынілі 34 аўтазаправачныя станцыі (АЗС).
  • Босьнія і Герцагавіна. Дачынны «Ядран-Нафтагаз» ажыцьцяўляў выведку газу і нафты ў Рэспубліцы Сэрбскай. У 2012 году ў Баня Луцы адчынілі адчынілі ТАА «НІС Пэтрол», якое стварыла тамсама сетку АЗС. У 2013 годзе ў Сараеве набылі сетку АЗС «ОМВ», якую перайменавалі ў «Г Пэтрол». На 2021 год агульная сетка збыту налічвала 38 аўтазаправак.
  • Расея. Прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу займалася дастаўкай нафтапрадуктаў.
  • Румынія. ТАА «НІС Пэтрол» займалася выведкай і здабычай газу і нафты на захадзе краіны, збытам паліва праз 19 АЗС і гандлем электраэнэргіяй у Эўразьвязе. У 2019 годзе пачалі здабычу нафты і газу на нафтарадовішчы Тэрэмія, а таксама вытворчасьць электраэнэргіі з газу на радовішчы Джымбалія[5].

Вырабы рэдагаваць

На 2021 год «Нафтавая індустрыя Сэрбіі» вырабляла:

Мінуўшчына рэдагаваць

10 лютага 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) заснавалі прадпрыемства «Нафтагаз» для выведкі і здабычы нафты на ўсходзе Сярэднедунайскай нізіны. Празь 5 месяцаў у Сэрбіі адкрылі газарадовішча прыроднага газу. У 1952 годзе ў Банаце, што на поўначы краіны, адкрылі 1-е нафтавае радовішча побач з газарадовішчам. У 1963 годзе дабудавалі 1-ы магістральны газаправод, які злучыў нафтарадовішчы з горадам Панчава (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), дзе пачалі будаваць 1-ы нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). У 1968 годзе адкрылі найбольшае ў краіне нафтарадовішча Велебіт. Сярод іншага, з нафты гэтага радовішча сталі вырабляць нафтэнавыя базавыя алівы. Таксама ў 1968 годзе запрацавалі НПЗ у Новым Садзе і Панчаве, дзе цягам 1970-х гадоў пабудавалі першасныя ўстаноўкі. У 1979 годзе газаздабыча дасягнула 1,14 кубамэтраў. У 1982 годзе нафтаздабыча перавысіла 1,3 млн тонаў. У 1985 годзе пачалі нафтаздабычу ў Анголе. У 1991 годзе дзяржаўнае прадпрыемства перайменавалі ў «Нафтавую індустрыю Сэрбіі», далучыўшы да яго сетку аўтазаправак і нафтасховішчаў, заснаваную ў 1945 годзе[15].

Да 1992 году на НПЗ у Новым Садзе і Панчаве ўзьвялі другасныя ўстаноўкі для глыбокай нафтаперапрацоўкі. У 2005 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 2009 годзе «Газпрам нафта» (Расея) набыла 51 % паёў «Нафтавай індустрыі Сэрбіі» («НІС»). У 2010 годзе «НІС» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, чые паі разьмясьцілі на «Бялградзкай біржы». Агульны лік пайшчыкаў склаў каля 5 млн асобаў, што было найбольшым паказьнікам на біржы. У выніку прадпрыемства патрапіла ў асноўны індэкс «Бялградзкай біржы». У 2011 годзе «НІС» стварыла даччыныя прадпрыемствы ў 4 суседніх краінах — Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне і Румыніі. У 2012 годзе дабудавалі ўстаноўкі гідракрэкінгу і водаачысткі на НПЗ у Панчаве. Таксама ў 2012 годзе адчынілі 2 бункерныя запраўкі для рачных караблёў на Дунаі. У 2013 годзе ў Сіракаве (Бранічэўская акруга) запусьцілі 1-ю кагенэрацыйную цеплаэлектрастанцыю на прыродным газе з даціскальнай помпавай станцыі. У 2014 годзе НПЗ у Панчаве выпусьціў дызэльнае паліва з прысадкамі, якое атрымала разрад Эўра-5. У 2015 годзе на аўтазаправачных станцыях (АЗС) сталі прадаваць 100-актанавы бэнзін. У 2016 годзе ў амінавую ачыстку прыроднага газу ў Элеміры (Сярэдне-Банацкая акруга) ўклалі звыш 30 млн эўра. У 2017 годзе на НПЗ у Панчаве пусьцілі ўстаноўку адкладзенага каксаваньня. У 2019 годзе пачалі будаваць Панчаўскую ЦЭС[15]. За 2019 год здабылі 1,286 млн тонаў нафты і газу. Перапрацавалі 3,373 млн тонаў нафты і прамежкавых вырабаў. Прадалі 3,702 млн тонаў нафтапрадуктаў[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантактныя зьвесткі (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  2. ^ Карпаратыўнае кіраваньне (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  3. ^ а б Соня Раленац. Справаздача за 2019 год (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 3 красавіка 2020 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  4. ^ Зьвесткі пра кампанію (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  5. ^ Прадпрымальніцтва па краінах (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  6. ^ Маторнае паліва (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  7. ^ Змазачныя алівы (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  8. ^ Авіяпаліва (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  9. ^ Вырабы (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  10. ^ Бітум (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  11. ^ Мазута (анг.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  12. ^ Сьціснуты газ (анг.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  13. ^ Газ у балёнах (анг.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  14. ^ Вада «Язак» (анг.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  15. ^ а б Гісторыя (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Укладальнікам (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 3 красавіка 2020 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  • Гісторыя (сэрб.) // «НІС Пэтрол», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.