Банат
гістарычная вобласьць Эўропы
Бана́т (па-румынску: Banat, па-сэрбску: Банат, па-вугорску: Bánság) — гістарычная мясцовасьць, падзеленая паміж Сэрбіяй, Румыніяй ды Вугоршчынай. З трох бакоў межы Баната вызначаныя рэкамі: на поўначы Мурэшам, на захадзе Тысай і на поўдні Дунаем. Усходнюю мяжу ўтвараюць Карпацкія горы. Па плошчы Банат параўнальны з тэрыторыяй Бэльгіі.
Румынская частка Баната на захаде раўнінная і нагадвае вугорскую пусту. На паўночным усходзе яна складаецца з халмістай мясцовасьці, а на поўдні з гор сярэдняй велічыні. Эканамічным і культурным цэнтрам Баната зьяўляецца места Тымішаара. Сэрбская частка складаецца з пляскатай раўніны.
Румынскія гісторыкі ўважаюць Банат гістарычнай тэрыторыяй румынаў, а значыць — і Вялікай Румыніі.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |