Барбакан
Барбакан (па-нямецку: Barbakane) — перадбрамнае ўмацаваньне з унутраным дваром і баявой галерэяй па пэрымэтры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў пляне. Элемэнт абарончай сыстэмы сярэднявечнага замка ці гораду.
У сыстэме ўмацаваньняў барбакан распаўсюдзіўся ў позьнім сярэднявеччы. Мог будавацца непасрэдна каля брамы, або асобна і злучацца зь ёй сьценамі. У адрозьненьне ад барбакана перадбрам’е было менш разьвіта і мела меншыя памеры.
У абарончай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага барбакан не сустракаецца. Зь відаў перадбрамных умацаваньняў былі больш папулярны вынесеныя перад брамамі магутныя цыліндрычныя вежы (прыкладам перад Вострай брамай ў Вільні) ці перадбрам’і (Мірскі замак, Рудніцкая брама ў Вільні).
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.