Гаўрыла (Габрыель) Гарнастай (па-польску: Gawryło (Gabriel) Hornostaj, каля 1515? — каля 1588) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, з 22 траўня 1566 году пазначаны «на новаўтвораны ўрад ваяводы ў Mенску, дзе раней былі намесьнікі» менскім ваяводай, камянецкі староста зь 1468, берасьцейскі ваявода з 6 ліпеня 1576, менскі староста з 1575 году.

Гаўрыла Гарнастай

Герб «Кітаўрус»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1515 ?
Памёр каля 1588
Род Гарнастаі
Бацькі Іван Ганастай
Ганна Васільеўна Саламярэцкая
Жонка Барбара Ласка
Дзеці Геранім
Дзейнасьць службовая асоба

З роду Гарнастаяў герба «Кітаўрус», старэйшы сын наваградзкага ваяводы Івана і Ганны Васільеўны Саламярэцкай.

Валодаў Капыламі, Шчытнікамі і Балатковам у Берасьцейскім, Поцешам у Вількамірскім павеце, часткай Астрошыц, Талачына, Басеі. У 1566 годзе сьведчыў аб даўгавым абавязку на маёмасьць Канарскага. Са сваіх маёнткаў у часе Лівонскай вайны ў 1567 ставіў у войска 49 коньнікаў. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. Фудатар збораў у Гарнастаі й Казаровічах у Валынскім ваяводзтве. У 1585 маці Ўласнага Ўласнавіча Гарнастая абвінавачвала яго ў сьмерці сына.

Быў жанаты з Барбарай Ласкай, дачкой серадзкага ваяводы Войцеха Ласкага, і меў сына Гераніма.

Літаратура

рэдагаваць
  • Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845.
  • Aleksander Markiewicz, Gabriel Hornostaj//Polski Słownik Biograficzny, 1960—1961, t. IX, s. 626—627
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4