Рэчыцкая воласьць

(Перанакіравана з «Рэчыцкае староства»)

Рэ́чыцкая во́ласьць, Рэчыцкае старо́ства — буйны дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у XV—XVIII стагодзьдзях. Цэнтар — г. Рэчыца.

Рэчыцкая воласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус воласьць[d]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Партрэт Ігнація Садоўскага, рэчыцкага старосьціча

Першапачаткова ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства, уключала мястэчкі Стрэшын, Горваль, Дамысьлін і іншыя, якія вялікія князі ВКЛ раздалі духоўным і сьвецкім фэўдалам. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гг. увайшла ў склад Рэчыцкага павету. У 1569 г. уключана ў «сталовыя» маёнткі, даход зь якіх ішоў на забесьпячэньне вялікага князя і яго двара. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) далучана да Расейскай імпэрыі.