Павал Сапега (памёр у 1579)

(пам. 1579) ваявода наваградзкі

Павал Іванавіч Сапега (каля 1490—1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляскі (1556—1558) і наваградзкі (з 1588)[4].

Павал Сапега
лац. Pavał Sapieha
Павал Сапега
Павал Сапега

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1490 або 1480
Памёр не раней за 7 лістапада 1578 і не пазьней за 15 красавіка 1579[1]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Іван Сапега
НН[d][3][2]
Жонка Алена з Гальшанскіх
Аляксандра з Хадкевічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Аляксандар, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына
ад 2-га шлюбу:Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына

Па сьмерці бацькі атрымаў Кодань і ваколіцы.

Біяграфія

рэдагаваць
 
П. Сапега. Кодань, 1709

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Івана і яго першай жонкі. Меў брата Пятра. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 роках, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 року[5]. У 1549 року праводзіў перамовы ад імя вялікага князя з маскоўскім пасольствам у справе падаўжэньня замірэньня.

Браў удзел у васьмі соймах у 1559—1568 роках. Быў супраціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцьця — кальвінізм.

Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, зь якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, зь якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Спачыў ў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні[6].

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 37.
  2. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  5. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
  6. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 164.

Літаратура

рэдагаваць