Кодань
Кодань, Кодзень (польск. Kodeń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1776 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.
Кодань лац. Kodań | |||||
польск. Kodeń | |||||
Замкавая царква | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1511 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Насельніцтва: | 1776 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-509 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д.Каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. | ||||
Кодань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кодань — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь вёскай праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася гатычная Духаўская царква, брама Міхайлаўскай царквы, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Браніцкіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак Сапегаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Кодань як уладаньне Сапегаў упамінаецца ў канцы XV — пачатку XVI ст.[1] У 1511 годзе ён атрымаў Магдэбурскае права, а ў 1513 годзе — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з узьдзетым мечам»[2]. У 1513—1520 гадох Павал Сапега збудаваў сярод замку гатычную Духаўскую царкву. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Кодань увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Каля 1580 году ў мястэчку заснавалі саляварню.
У 1626—1639 гадох з фундацыі М. Сапегі ў Кодані збудавалі мураваны касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVII ст. у месьце збудавалі драўляную царкву (захавалася брама)[1]. У 1717—1773 гадох у Кодані дзеяла місія езуітаў. 15 жніўня 1723 году прайшла каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай Коданскай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кодань апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 306 будынкаў, на 1861 год — 260, у тым ліку 9 мураваных. У 1869 годзе расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кодань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Замкавая царква. Юзэф Азямблоўскі, 1842 г.
-
Замкавая царква. Ю. Крашэўскі, 1843 г.
-
Замкавая царква. К. Странчынскі, 1844—1855 гг.
-
Замкавая царква. К. Странчынскі, 1844—1855 гг.
-
Замкавая царква, 1883 г.
-
Замак і царква, 1876 г.
-
Касьцёл, каля 1850 г.
-
Агульны выгляд, 1872 г.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Кодань занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Кодань занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.
-
Замак і царква, 1891 г.
-
Замкавая царква, 1890 г.
-
Замкавая царква, 1890 г.
-
Надмагільле Івана Сапегі ў царкве, 1891 г.
-
Брама Міхайлаўскай царквы, 1890 г.
-
Касьцёл Сьвятой Ганны, 1891 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, 1891 г.
-
Купал касьцёла, 1891 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2307 чал.; 1861 год — 2380 чал., у тым ліку 722 юдэі[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1776 чал.
Транспарт
рэдагавацьПраз Кодань праходзіць ваяводзкая аўтамабільная дарога 816.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Брама царквы Сьвятога Міхала Арханёла
- Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.)
- Капліца могілкавая (1683—1685)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1629—1635)
- Могілкі юдэйскія
- Палац Браніцкіх (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Духа (XVI ст., цяпер касьцёл Сьвятога Духа)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Галерэя
рэдагаваць-
Замкавы вал
-
Касьцёл Сьвятой Ганны
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Брама Міхайлаўскай царквы
-
Капліца на Кальварыі
-
Палац Браніцкіх
-
Капліца пры палацы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Пазднякоў В. Кодань // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 126.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 174.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 238.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.