Бітва на рацэ Уле — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася на рацэ Уле пад Чашнікамі. Вялікалітоўскае войска (гетман Мікалай Радзівіл Руды, Раман Сангушка, Рыгор Хадкевіч; 8—10 тыс. кавалерыі) перамагло маскоўскі корпус ваяводы Пятра Шуйскага (24 тыс. чалавек). Вынікам бітвы і наступнай перамогі літвінаў на Дуброўне пад Оршай быў зрыў вялікага маскоўскага паходу 1564 году.

Бітва на рацэ Уле
Дата: 26 студзеня 1564
Месца: рака Ула (недалёка ад Полацку)
Вынік: Вырашальная перамога войска ВКЛ
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Мікалай Радзівіл «Руды»Пётар Шуйскі
Колькасьць
400020 000
Страты
20 забітых, каля 700 параненыхкаля 9000 забітых у бітве й 9000 патанулых

23 студзеня Пётар Шуйскі, галоўны ваявода маскавітаў, з конным атрадам выйшаў з захопленага 15 лютага 1563 году Полацку, перайшоў Дзьвіну і 26 студзеня вывеў сваё войска на поле каля ракі Улы. Па загадзе маскоўскага цара (Івана Жахлівага) Шуйскі павінен быў аб’яднацца паміж Воршай і Дуброўна з войскам князёў Сярэбраных, якое рухалася са Смаленску і аб’яднанымі сіламі ісьці ў глыб Літвы, каб рабаваць, забіваць насельніцтва.

Маючы ад шпіёнаў дакладныя зьвесткі аб руху войска Шуйскага, вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды са сваім войскам стаяў у Лукомлі. Рушыўшы з Лукомлю вялікі гетман ставіў сабе мэту разьбіць войска Шуйскага да аб’яднаньня яго зь Сярэбранымі.

Мікалай Радзівіл Руды

Каля мястэчка Чашнікі літоўская стража сустрэла стражу маскоўскую. Тэрмінова туды былі накіраваныя роты Баркулаба Корсака і пана Бака. Недалёк ад Чашнікаў яны сустрэлі маскавітаў і некалькі чалавек узялі ў палон. На дапамогу ім былі накіраваныя князь Саламярэцкі і пан Мікалай Сапега. Астатняе войска з троцкім панам Рыгорам Хадкевічам, гетманам Іванам Хадкевічам, князямі Багданам Саламярэцкім, Раманам Сангушкам, Богушам Карэцкім і Мікалаем Радзівілам хутка рыхтаваліся да бойкі. Агульнае літоўскае войска налічвала ня болей за 4000 чалавек.

Пабачыўшы невялікую колькасьць літвінаў, Шуйскі даў магчымасьць Радзівілу разьвярнуць сваё войска, разьлічваючы на лёгкую перамогу.

З абодвух бакоў зыходзіліся зь вялікай жорсткасьцю. Першым у бойку кінуліся бурграў полацкі і пан Бык. Сьледам рухаліся Юры Зяновіч і ваявода Саламярэцкі, вядомыя сваім паходжаньнем. Нейкі час яны трымалі ўсю моц ворага. Радзівіл накіроўваў сьвежыя войскі ў мясьціны, дзе адчувалася слабіна. Бліжэй да ночы войска маскавітаў пачало адступленьне. Паранены Шуйскі быў вымушаны бегчы з поля бойкі. Як толькі перадавы маскоўскі полк быў разьбіты — за вяводам пабегла ўсё войска. Ноччу літоўскае войска прасьледвала бягучых маскавітаў на працягу пяці міляў: уся прастора была заваленая целамі забітых. Вялікая колькасьць маскавітаў утанула ў вадзе Улы і яе прытоку Крывіцы.

Па падліках вялікага гетмана статы маскавітаў склалі 9000 забітымі. Палонныя сьцьвярджалі, што агульная колькасьць маскоўскага войска складала 20 000. Шуйскі пакінуў увесь абоз (каля 5000 павозак), у якім была зброя для войска князёў Сярэбраных, што ішлі са Смаленску.

Са зьдзіўленьнем у літоўскім войску было налічана 20 чалавек забітымі і каля 700 параненымі. У палон трапілі многія вядомыя маскавіты: Захары Пляшчэеў, князь Іван Ахлябін, ваявода Іван Нараваты, дваране Воін Стомін Рутоўскі, Аліфер Федзьцеў, Багдан Кутузаў, Афанасі Чыхачоў, Іван Арцыбашаў, Дзьмітры Кашкароў, Канстанцін Фёдараў-Піліпаў, Башман Якушын, Салман Дзяменцьеў, стралецкі тысячнік Сямейка Хахалін і іншыя.

Літаратура

рэдагаваць