Мёдадайныя расьліны
Мёдада́йныя расьлі́ны — шырокая група пакрытанасенных расьлінаў, зь якіх пчолы зьбіраюць нэктар і пылок. Ствараюць нэктар мядунцы — якія выглядаюць як роўныя (плоцныя) кропкі, грудкі, жалонкі й падобнае часьцей за ўсё зьмешчаныя ў глыбіні кветак, часам яны схаваны ў адмысловых патаўшчэньнях падлісьцеў або пялёсткаў. Радзей мядунцы сустракаюцца на сьцябле, чаранках лісьця, прылісьці й крыкветніках. Колькасьць нэктару, які ствараецца адной кветкай, моцна вагаецца ў розных відаў мёдадайных расьлінаў.
Клясыфікацыя мёдадайных расьлінаў
рэдагавацьКлясыфікацыя мёдадайных расьлінаў адбываецца па наступных прыкметах[1]:
- час красаваньня:
- вясеньнія мёдадайныя расьліны - яблынь, ігруша, вярба, клён, белы гарошнік і йншыя
- летнія мёдадайныя расьліны - канюшына лугавая, канюшына ральлёвая, сланечнік, ліпа і йншыя
- васеньнія мёдадайныя расьліны - мята, чабор, чысьцік і йншыя
- характар узятка расьліны:
- расьліны пылканосы - яны даюць пчолам збор толькі кветачнага пылка, аднак, зусім не выдзяляюць нэктару. Такія расьліны маюць, з большага, непрыгожыя й мізэрныя кветкі, пазбаўленыя яркага венца. Пчолы выкарыстоўваюць такія расьліны толькі пры моцнай патрэбе (часам тэрміновая патрэбе). Таксама да гэтай катэгорыі могуць быць аднесены і некаторыя з ветраапыляльныя расьліны (бераст, дуб, вінаград і йншыя).
- расліны нэктарапылканосы - гэтыя расьліны даюць пчолам і нэктар, і пылок. Да ліку расьлін нэктарапылканосаў односяцца галоўныя мёдадайныя расьліны.
- расьліны нэктараносы - расьліны якія даюць пчолам толькі нэктар.
- месца, у якім расьце расьліна:
- Лясныя мёдадайныя дрэвы
- Лясны мёдадайны хмызьняк
- Зельляватыя (травяністыя) й хмызьняковыя лясныя мёдадайныя расьліны
- Лугавыя й пашныя мёдадайныя расьліны
- Палявыя мёдадайныя расьліны
- Садовыя і гародныя мёдадайныя расьліны
- Мёдадайныя расьліны, распаўсюджаныя наўсюдна
- Мёдадайныя расьліны, якія высяваюцца спецыяльна для пчолаў
Лясныя мёдадайныя дрэвы
рэдагаваць- Бяроза (па-лацінску: Betula) — для пчолаў дрэва дае ў асноўным пяргу. Бяроза квітнее з пачатка траўня да чэрвеня. Пчолы зьбіраюць таксама зь яе пылок, а час ад часу высмоктваюць з параненых дрэваў бярозавы сок.
- Елка звычайная — квітнее ў траўні. Пылковыя шышкі выдзяляюць шмат пылка, які выкарыстоўваюць пчолы. Для прыгатаваньня пропаліса пчолы бяруць смалу.
- Вярба — квітнее ў траўні-чэрвені. Добрае мёдадайнае і пылканоснае дрэва. Пчолы ахвотна лётаюць да кветак і зьбіраюць нэктар і пылок.
- Клён (па-лацінску: Acer) — зьяўляецца добрым мёдадайным дрэвам. Квітнее ў траўні. Пры наяўнасьці добрага надвор’я — дрэва актыўна адведваецца пчоламі, якія зьбіраюць нэктар і пылок.
- Крушына крохкая — квітнее амаль усё лета й зьяўляецца добрай мёдадайнай расьлінай. Пчола актыўна зьбіраюць нэктар і пылок.
- Ліпа (па-лацінску: Tilia) — зьяўляецца вельмі багатым мёдам дрэвам, яшчэ ліпу называюць князёўнай мёдадайных расьлінаў. звычайна пачынае квісьці ў сярэдзіне лета (канец чэрвеня-пачатак ліпеня) ў залежнасьці ад году й мясцовасьці, квітуць на працягу 13-15 дзён. Пры добрым надвор’і дрэва актыўна наведваецца пчоламі.
- Алешына (па-лацінску: Alnus) — квіце рана ў красавіку-траўні й калі спрыяе надвор’е — пчолы могуць зьбіраць пылок і клей.
- Асіна
- Рабіна звычайная
- Сасна
- Таполя
- Чарэмха
Лясны мёдадайны хмызьняк
рэдагавацьЗельляватыя (травяністыя) й хмызьняковыя лясныя мёдадайныя расьліны
рэдагавацьЛугавыя й пашныя мёдадайныя расьліны
рэдагавацьПалявыя мёдадайныя расьліны
рэдагавацьСадовыя і гародныя мёдадайныя расьліны
рэдагавацьМёдадайныя расьліны, распаўсюджаныя наўсюдна
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМёдадайныя расьліны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў