Маліна, маліны[1] (па-лацінску: Rubus) — род расьлін сямейства ружавых.

Маліна
306 Rubus idaeus.jpg
Маліна звычайная, ці чырвоная
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Ружакветныя
Сямейства Ружавыя
Падсямейства Разанавыя
Род Рубус
Від Маліна
Бінамінальная намэнклятура
Rubus
ITIS 24848 ·

Агульныя зьвесткіРэдагаваць

 
Rubus caesius

На Беларусі сустракаецца 6 відаў:[2]

Каштоўныя ягады. Добрыя меданосы.[2]

Вонкавае апісаньнеРэдагаваць

Маліна звычайная (чырвоная) расьце ў сырых лясах, хмызьняках, вырошчваюцца яе культурныя сарты.

Паўкуст вышынёй 1—3 мэтры з 1-гадовымі зялёнымі й 2-гадовымі адраўнелымі парасткамі. Плады чырвоныя, радзей жоўтыя, салодкія, духмяныя, высьпяваюць ў ліпені-верасьні. Разводзяцца атожылкамі прыдаткавых каранёў і каранёвымі чаранкамі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня — 8—10 гадоў. Вырошчваюць на роўных, ці пакатых участках, ахаваных ад халодных вятроў, схілах з урадлівай, з дастаткова вільготнай глебай.[2]

Апісаньне ягадаўРэдагаваць

Плады маліны звычайнай маюць:[2]

Выкарыстоўваюцца як сьвежыя, так і сушаныя, на кандытэрскія вырабы, у мэдыцыне.[2]

Раянаваныя сартыРэдагаваць

Вылучаюць наступныя асноўныя сарты:[2]

  • Гэрбэрт
  • Барнаўльская
  • Новакітаеўская
  • Ньюбург
  • Узнагарода
у прысядзібных садах і гаспадарках вырошчаваюць таксама:[2]
  • Латам
  • Навіна Кузьміна і інш.

Асноўныя шкоднікі й хваробы расьліныРэдагаваць

Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць:[2]

  • малінавыя жукі
  • даўганосік малінава-сунічны
  • галіца малінавая сьцябловая

Сярод асноўных хваробаў вылучаюць:[2]

  • антракноз
  • шэрая гніль
  • хлароз
  • мазаіка
  • пурпуровая плямістасьць
  • вірусныя хваробы й інш.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Маліны — распаўсюджаны рэгіянальны варыянт назвы (паводле Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2 [1]).
  2. ^ а б в г д е ё ж з А. Р. Валузнёў. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 285

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Малінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў